Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
28 кастрычніка 2019 года, 10:36

У XVI фестывалі “Напеў зямлі маёй” прынялі ўдзел лепшыя аматарскія калектывы сталічнай вобласці

У XVI фестывалі народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” прынялі ўдзел лепшыя  аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў сталічнай вобласці і горада Жодзіна. Конкурсныя  праграма насіла назву “Мая зямля – маё каханне”, а нумары, якія ўвайшлі ў яе,  мелі самую разнастайную тэматыку. Многіх гледачоў кранулі прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне праграмы ўзорнага тэатра танца “Пёстрый мир” Бярэзінскай дзіцячай школы мастацтваў, узорнага харавога калектыву “Мара” Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў, народнага хэаграфічнага ансамбля “Кордэс”  Слуцкага гарадскога Дома культуры. Маладыя харызматычныя артысты з Дзяржынска назвалі свой нумар “Усе мы родам з Беларусі” і выйшлі на сцэнну на роліках. Гэта было ўпершыню ў гісторыі фестывалю.

Усе аматарскія калектывы прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва. Як адзначыў у размове старшыня журы народны артыст Беларусі  Міхаіл Дрынеўскі, ва ўсім, што адбывалася на сцэне, адчувалася вялікая любоў да сваёй Радзімы, гучаў сапраўдны напеў роднай зямлі.

 

Архив сайта
14
2020
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы 2020 З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий