Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
17 снежня 2020 года, 16:07

У выставачнай галерэі Любанскага раённага цэнтра культуры працуе выстава дажыначнай сімволікі «Сноп-гаспадар»

Адкрывае экспазіцыю роставая фігура Жытняй бабы (прадстаўляе Кузьміцкі СДК). Далей можна ўбачыць маленькія снопікі, звязаныя з розных відаў збажыны: ячменю, пшаніцы, жыта, трыцікале (Дарасінскі СДК). Звяртаюць на сябе ўвагу сноп-букет і жніўны вянок (Тальскі СДК). Дарэчы, апошні выкананы па заказе. У такіх жа галаўных уборах з’яўляюцца удзельнікі нумару «Хлеб – беларускае золата», які любанчане падрыхтавалі на абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй».



У «Жытніку» (Атраднаўскі СДК) і «Жытніцы» (Рачэнскі СДК) адчуваецца стыль народнага майстра Уладзіміра Ціханоўскага, які нядаўна пайшоў з жыцця. Аўтарамі работ з’яўляюцца дочкі нябожчыка. Аднайменны назве выставы экспанат падобны на Дамавога (Соснаўскі СДК-2)



Выдзяляюцца снапы, зробленыя рукамі работнікаў Камунараўскага СДК. Адразу бачна, што там працуе народная майстэрня традыцыйнага ткацтва і дзейнічае гурток па вырабе тэкстыльнай лялькі.


Можна ўбачыць і класічныя снапы (Загальскі СДК, Забалацкі СДК, Стараюрковіцкі СДК), якія звычайна захоўваліся ў дамах ад Зажынак і да Каляд. Такімі ж іх вязалі і 200 гадоў назад.


Выстаўляецца так званы «багач» (Пластокскі СК). Ён уяўляе сабой напоўнены збожжам лубок. Яго насілі па вуліцах, а кожны гаспадар павінен быў ссыпаць туды па жменьцы жыта новага ўраджаю. Пачэснае месца ў экспазіцыі займае серп. Як і патрабуе традыцыя, яго лязо абматалі тканінай. Нашы продкі лічылі, што пался завяршэння жніва серп нельга несці дамой «голым».



Для назвы сваіх работ іх аўтары абралі мілагучныя беларускія словы: «Жніўкі», «Багатуха», «Пакалосіца», «Росквіт», «Спавівач» і іншыя.



Загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры Сяргей Выскварка зазначае:


– Падчас падрыхтоўкі да раённых «Дажынак» мы далі заданне работнікам культуры звязаць снапы, якія планавалі выкарыстаць для афармлення галоўнай пляцоўкі свята. Самі не чакалі, што работнікі культуры праявяць такі крэатыў. Урачыстасць была адменена з-за пандэміі. Аданак мы ўсё ж вырашылі сабраць снапы ў адным месцы. Так з’явілася гэта выстава.

Архив сайта
18
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий