Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
17 снежня 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
13 красавіка 2018 года, 13:41

У рамках свята народнай творчасці «З красным яечкам, з Божым славечкам!» ладзіўся канцэрт народнага ансамбля народнай музыкі «Кросны» УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і ансамбля народных інструментаў «Рытм часу» ДУА «Любанская ДШМ»

 
Велікодны тыдзень на Любаншчыне выдаўся багатым на разнастайныя культурныя мерапрыемствы. У рамках свята народнай творчасці «З красным яечкам, з Божым славечкам!» ладзіўся канцэрт народнага ансамбля народнай музыкі «Кросны» УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і ансамбля народных інструментаў «Рытм часу» ДУА «Любанская ДШМ». Прыгожыя «Мелодыі вясны» прагучалі ў іх выкананні. Але перш благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун павіншаваў прысутных з вялікім і светлым Уваскрашэннем Гасподнім.

А пасля сцэна дзіцячай школы мастацтваў належала творчым калектывам. Яны на працягу паўтары гадзіны дзяліліся сваімі набыткамі. Так сталася, што ансамблі сябруюць ужо не першы год. А творчыя зносіны ўдзельнікаў даюць свой плён. Перыядычна «Кросны» бываюць на Любаншчыне з канцэртамі. І нават удзельнічаюць у нашым фестывалі «Каляднае сузор’е фальклору». У склад ансамбля, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца Вольга Трамбіцкая, уваходзяць выкладчыкі каледжа, улюбёныя ў музыку. Яны прафесійна спалучаюць педагагічную дзейнасць з выканальніцкай. За час існавання (а гэта сем гадоў) калектыў набыў індывідуальны сцэнічны вобраз, стварыў свой рэпертуар. А ён, да слова, уключае творы сучасных кампазітараў (айчынных і замежных), музычныя апрацоўкі беларускіх, рускіх, украінскіх, малдаўскіх мелодый. Аўтарскія арыгінальныя кампазіцыі ансамбля раскрываюць непаўторны каларыт народнай творчасці розных краін. І ў тым любанчане, якія завіталі на канцэрт, змаглі ўпэўніцца, што называецца, наяве. «Кросны» парадавалі добрай музыкай, якая ўскалыхвала таемныя струны душы, клікала пайсці ў скокі, а часам прымушала хутчэй біцца сэрцы ад нейкіх узнёслых пачуццяў.

Не менш прыгожыя кампазіцыі выканалі і ўдзельнікі нашага калектыву «Рытм часу». Сугучна гучалі інструменты падчас сумеснага выступлення ансамбляў.


 

Наталья

Вилента


Архив сайта
17
2018
Декабрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК