Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
31 кастрычніка 2019 года, 12:51

У музеі адбылося адкрыццё новай выставы пад назвай «І прысніўся ганчарны мне круг…»

На гэтым тыдні ў Любанскім музеі народнай славы (у будынку па вуліцы Леніна) адбылося адкрыццё новай выставы пад назвай «І прысніўся ганчарны мне круг…»


Як адзначыла старшы навуковы супрацоўнік Алена Квіткевіч, прадстаўляць гэту экспазіцыю было асабліва прыемна. Таму што яна не прывазная, а з фондаў нашага музея. На гэтай выставе можна ўбачыць творчыя работы таленавітага ганчара, народнага майстра Беларусі, выкладчыка Любанскай адзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Міхаіла Насановіча.




Варта адзначыць, што 12 гадоў назад у музеі ўжо ладзілася яго персанальнага выстава. Было прынята рашэнне вярнуцца зноў да гэтай тэмы.


Усе працы народнага майстра вызначаюцца прапарцыянальнасцю, ураўнаважаннасцю, завершанасцю. А асартымент керамічных вырабаў Міхаіла Насановіча вельмі шырокі. Для іх аздаблення ён выкарыстоўвае розныя прыёмы і тэхналогіі. Гэта шырока вядомыя паліванне (каб посуд быў бліскуючым), малачэнне (чоргана колеру), абвар (на павехні з’явіліся мудрагелістыя ўзорчатыя малюнкі), паслойнае змешванне гліны розных гатункаў і рознага колеру (мармуровы эфект).




Міхаіл Насановіч з’яўляецца пастаянным удзельнікам фестываляў, святаў, конкурсаў ганчарнага майстэрства («Ганчарны круг», «Гліняны звон») і не толькі. Дарэчы, менавіта ён першым на Любаншчыне атрымаў ганаровае званне «Народны майстар Беларусі», якім пасля ганараваны яшчэ восем жыхароў нашага раёна.


Умелымі рукамі Міхаіла Насановіча зроблены падарункі да розных маштабных мерапрыемтсваў па лініі культуры, што праводзілася на Любаншчыне. Так, на выставе ў асобным куточку сабраны вырабы, якія былі прысвечаны фестывалю дзіцячай таэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак».


Як сапраўдны майстар, Міхаіл Насановіч рыхтуе прадаўжальнікаў сваёй справы. Сакрэты рамяства ён перадае вучням школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У іх ліку ёсць ужо і тыя, хто звязаў будучыню з гэтым заняткам. Работы некаторых вучняў таксама выстаўлены.


Наведаць экспазіцыю ганчарных работ Міхаіла Насановіча можна будзе на працягу лістапада.

Архив сайта
14
2020
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы 2020 З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий