Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
28 студзеня 2021 года, 14:18

У філіяле традыцыйных рамёстваў і промыслаў Любанскага музея народнай славы дзейнічае выстава «Жаданы падарунак, надзейны абярэг»

Чым адрозніваюцца тараноўкі ад шаліновак? Як выглядалі абхінанкі? Тым, каму дадзеныя словы нічога не гавораць (хаця такіх чытачоў, напэўна, будзе мала) падкажам, што ўсё гэта назвы хустак.


Убачыць калекцыю іх можна на новай выставе «Жаданы падарунак, надзейны абярэг», якая дзейнічае ў філіяле традыцыйных рамёстваў і промыслаў Любанскага музея народнай славы (у будынку па вуліцы Леніна, 17).



Экспазіцыя складаецца з 89 экспанатаў рознага памеру, колеру, матэрыялу (шоўк, бавоўна, шэрсць). Калекцыю сабраў Сяргей Выскварка.


Спачатку трэба былі хусткі для ўдзельніц узорнага фальклорнага ансамбля «Верабейкі», кіраўніком якога ён з’яўляецца. Усё проста: пад дадзеным элементам адзення хавалі сучасныя стрыжкі. Купіць хусткі было немагчыма. Першымі экспанатамі дзяліліся бабулі, у госці да якіх па сваёй рабоце часта прыязджаў Сяргей Выскварка. Як гэта звычайна бывае ў калекцыянераў, калі назбіралася пэўная колькасць хустак, з’явіўся азарт.



Большасць выстаўленых экспанатаў выраблены пасля вайны на знакамітай Паўлавапасадскай мануфактуры. Па словах калекцыянера, іх вельмі проста выдзеліць з агульнай колькасці – хусткі маюць адметны стыль малюнка. Звяртаюць на сябе ўвагу і знакамітыя Баранаўскія хусткі – яны чырвонага колеру таксама з характэрным узорам. Адну з іх Сяргею Выскварку падарылі сябры з Расіі.


Аднак ёсць і хусткі, што датуюцца канцом ХІХ стагоддзя. Так, адной з іх (напэўна, самаму каштоўнаму экземпляру ў калекцыі) больш за 150 гадоў. Прабабулі Сяргея Выскваркі яе падарылі на вяселле. Каб захаваць хустку ў вайну, разам з іншымі рэчамі яе схавалі ў куфар (кубал), які закапалі ў зямлю.



Хусткі ў некаторых сем’ях маглі парэзаць напалову, альбо на чвэрць, калі дзялілі спадчыну паміж сёстрамі. Цікава, што раней гэты элемент адзення каштаваў столькі ж, як карова.Гэта быў жаданы падарунак маладой на вяселле.


Дарэчы, вяртаючыся да пачатку артыкула. Тараноўка – гэта вялікая хустка з махрамі шарцяная, а шаліноўка – такая ж, толькі баваўняная. Абхінанкі (яны былі вельмі цёплымі) звычайна мелі геаметрычны ўзор.

Архив сайта
18
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий