Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
15 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
10 красавіка 2019 года, 14:59

«Сланечнікі» і «Ай да сланечнікі!»: знайдзіце адрозненні

 
Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаўся 2 красавіка, у Любанскім музеі народнай славы (у будынку па вуліцы Леніна, 17) адкрылася выстава карцін ураджэнца вёскі Закальное заслужанага работніка культуры РФ, члена Саюза мастакоў Расіі Сяргея Мікуліча. Экспазіцыя сімвалічна называецца «Душой заўсёды я разам з вамі».

Земляк нарадзіўся ў 1948 годзе. Праз тры гады сям’я хлопчыка пакінула вёску Закальное і пераехала ў сяло Глазуноўка Уйскага раёна Чалябінскай вобласці. Там прайшло яго дзяцінства. На Урале мастак і застаўся жыць, ён пусціў карані ў горадзе Пярмі. Аднак ніколі не забываў пра сваю малую радзіму. І кожны год прыязджаў на Любаншчыну. Падчас такіх візітаў Сяргей Аляксандравіч сяліўся ў доме сваёй бабулі і пісаў карціны: пейзажы, нацюрморты, партрэты.


Майстар ствараў у своеасаблівай манеры – густа накладаў на палатно мазок за мазком. Шырыня душы Мікуліча, казалі крытыкі, не дазваляе яму працаваць па-іншаму. Пры гэтым работы мастака не пазбаўлены рэалістычнасці. Дастаткова крыху аддаліцца ад карціны, і яна нібы ажывае. Творчае крэда земляка: пішу сэрцам. Не дзіўна, што ён адчуваў настрой таго, што адлюстроўваў. І перадаваў на палатне. Гэта яскрава відаць на прыкладзе твораў «Сланечнікі» і «Ай да сланечнікі». На першы погляд яны аднолькавыя, аднак пры больш дэталёвым вывучэнні розніца становіцца відавочнай.

Жывапісец аднойчы задумаў стварыць манументальнае палатно пад назвай «Лён». Шэраг эцюдаў да яго ён напісаў у вёсцы Закальное. Пяць з іх можна ўбачыць на выставе. Незлічонкую колькасць работ аўтар прысвяціў уральскай прыродзе. Асабліва часта з-пад яго кісці выходзілі зімовыя пейзажы.


Мастак прызнаваўся, што вельмі любіць працаваць над партрэтам. Асабліва яго прыцягвалі пажылыя людзі, на тварах і ў вачах якіх адлюстроўваецца перажытае. Аўтар з натуры напісаў на адну сотню партрэтаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. На выставе таксама можна ўбачыць некалькі партрэтаў, мадэлямі для якіх паслужылі жыхары вёскі Закальное.

Сяргей Аляксандравіч ахвотна працаваў і над скульптурай. У пастаяннай экспазіцыі музея ёсць драўляная скульптура дзеда творцы – Паўла Васільевіча Грынюка, які быў сувязным партызанскага атрада і загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Такім чынам аўтар увекавечыў яго памяць.

У фондах Любанскага музея народнай славы захоўваецца 65 работ мастака. Першыя з іх зямляк перадаў яшчэ ў 80-я гады, апошнія адзінаццаць – незадоўга да таго, як перастала біцца яго сэрца. Не стала Сяргея Мікуліча 17 лістапада 2012 года.

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
15
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий