Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
1 красавіка 2023 года
Главная  /  Новости  /  Культура
2 мая 2019 года, 14:41

Пісьменніца Алена Масла сустрэлася з любанчанамі

 

У казках закладзены вельмі глыбокі сэнс і велізарны патэнцыял. З дапамогай іх можна абудзіць радавую памяць, распавесці пра сівыя гады мінуўшчыны і паданні продкаў. Гэтыя творы выконваюць і вялікую выхаваўчую ролю, таму што ў іх дабро заўсёды перамагае зло.

 

Значнай падзеяй для дзяцей і дарослых адукацыйнай і культурнай прастораў Любаншчыны стала творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай-казачніцай Аленай Масла. Названае мерапрыемства адбылося 19 красавіка бягучага года ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў.


Перад тым як трапіць на сустрэчу з чытачамі, Алена Сцяпанаўна Масла наведала нашага пісьменніка-земляка, ганаровага грамадзяніна горада Любані Івана Андрэевіча Муравейку. Пасля зносін з адным са старэйшых пісьменнікаў Беларусі казачніца шчыра падзялілася сваімі пачуццямі з прысутнымі, у ліку якіх былі работнікі бібліятэк, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, пачатковых класаў, навучэнцы Камунараўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, першай і трэцяй адзінаццацігодак г. Любані.


Падчас выступлення Алена Масла падзялілася любоўю да жанру казкі, да сваёй малой радзімы – вёскі Мілашова, як і да Беларусі ў цэлым. Сапраўды, у назвах Мілашова і Любань ёсць нешта агульнае – абедзве яны мілагучныя, напоўненыя любоўю.


Першая кніга Алены Масла «Каляды з хроснай» выйшла ў свет у 2005 годзе. Галоўныя героі казкі – дзяўчынка Віка і яе любімая хросная. Віка вучыцца быць чараўніцай, стварае цуды і робіць добрыя ўчынкі. З хроснай яны то наладжваюць фабрыку па вытворчасці сняжынак, то запрашаюць усіх ахвотнікаў скаціцца на горных лыжах. Навагоднія падарункі для дзяцей і сталых проста сыплюцца з неба, спраўджваюцца іх патаемныя мары. Дарэчы, кніга была перавыдана ў 2012 годзе. Цікавы, захапляльны казачны свет адлюстраваны ў кнігах пісьменніцы «Таямніца закінутай хаты», «Першая прыгажуня», «Пацучок Фэлік падарожнічае», «Мяне завуць Лахнэска» і інш. Алена Масла шмат увагі надае пытанням развіцця дзіцячай літаратуры. Па яе ініцыятыве праводзяцца «Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні» – праект распачаты ў 2011 годзе да 100-гадовага юбілею Нобелеўскага лаўрэата, польскага паэта і перакладчыка Чэслава Мілаша, імя якога цесна звязана з Беларуссю.


Выставу кніг і слайд-шоу на творы Алены Сцяпанаўны падрыхтавалі і прадэманстравалі супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі. Пісьменніца-казачніца прывезла з сабою лялькі герояў казак, чым уразіла публіку, сярод якой правяла невялікую віктарыну пераможцы яе атрымалі з рук пісьменніцы прызы.


Уручэннем сувеніраў, кветак і шчырых апла-дысментаў, фота на памяць з аўтарам казак закончылася сустрэча. Усе жадаючыя змаглі набыць новую кнігу Алены Масла з яе аўтографам «Балотныя прыгоды». Пасля ў глядзельнай зале Любанскай дзіцячай школы мастацтваў з аншлагам прайшоў падрыхтаваны тэ-атральным калектывам «Летуценнікі» ДШМ спектакль «Вандроўка з божымі кароўкамі» па кнізе пісьменніцы-казачніцы, якая пры-сутнічала на ім сама. Пасля прайшло абмеркаванне ўбачанага на сцэне, удзельнікі размовы з казачніцай атрымалі грунтоўныя адказы на пытанні, што іх цікавілі. Цёплая сустрэча пакінула   чароўны шлейф прыемных успамінаў і добрага настрою.

 

Алена Сцяпанаўна МАСЛА нарадзілася 14 красавіка ў 1967 годзе ў вёсцы Мілашова Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сямі настаўнікаў-філолагаў.


Друкавацца пачала з 10 гадоў, дэбютавала ў часопісе «Бярозка», публікавалася ў газеце «Чырвоная змена». З 1984 па 1989 год навучалася на факультэце журналістыкі БДУ, пасля заканчэння якога ў розныя гады працавала фотакарэспандэнтам у газеце «Піянер Беларусі» («Раніца»), рэдактарам краязнаўчага аддзела ў газеце «Туризм и отдых», рэдактарам аддзела часопіса «Качели», галоўным рэдактарам газеты «Переходный возраст», загадчыкам рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура», узначальвала часопіс «Бярозка».


Пісьменніца-казачніца – удзельніца канферэнцыі славістаў у Швецыі, шведскай цырымоніі ўзнагароджання прэміяй Астрыд Ліндгрэн, «круглых сталоў» па праблемах дзіцячай літаратуры і кнігавыдання на Міжнародных кніжных кірмашах у Мінску, Львове, Вільнюсе, сябра журы літаратурных прэмій імя Янкі Маўра, імя Цёткі. Творы Алены Масла перакладзены на ўкраінскую, сербскую мовы.

Елена

Радкевич


Архив сайта
1
2023
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год мира и созидания Минской области - 85 Единый день информирования Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий