+375-29-194-77-56.
Традыцыйна напярэдадні навагодніх і калядніх свят у
Любанскай дзіцячай школе мастацтваў ладзяцца мерапрыемствы, якія з
задавальненнем наведваюць і дзеці, і дарослыя. Бо калі, як не ў гэтыя асаблівыя
дні, можна акунуцца ў атмасферу чараўніцтва і казачных цудаў.
Навучэнцы ДШМ разам са сваімі выкладчыкамі ў
чарговы раз пастараліся і падрыхтавалі цудоўны канцэрт пад сімвалічнай назвай «Новогодние улыбки от рояля до скрипки». Юныя акцёры тэатральнага аддзялення выдатна
выканалі ролі Каралевы Мышыльды, герояў вядомага мультфільма «Прыгоды ката Леапольда» і іншых персанажаў у невялікіх замалёўках, якія
аб’ядноўвалі ўсе нумары ў адзіны сюжэт. У сваю чаргу выхаванцы музычнага і
харэаграфічнага прыемна парадавалі сольнымі і калектыўнымі выступленнямі. Прычым
кожнае з іх было яркім і па-свойму запамінальным. Рабяты хоць крыху і
хваляваліся, але адпрацавалі, на выдатна. Заварожвалі непаўторныя гукі скрыпкі,
фартэпіяна, гітары і г.д.
Без сумнення, удзельнікі навагодняга канцэрта падарылі
шмат прыемных хвілін гледачам.