Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Культура
Пераможцы конкурсу чытальнікаў роднага слова
28 кастрычніка 2019 года, 11:26

На Любаншчыне да 98-годдзя пісьменніка-земляка Івана Муравейкі прайшоў конкурс чытальнікаў роднага слова.

На Любаншчыне да 98-годдзя пісьменніка-земляка Івана Муравейкі прайшоў конкурс чытальнікаў роднага слова.

Ладзілася мерапрыемства на мінулым тыдні ў дзіцячай школе мастацтваў. Шаноўным госцем свята была дачка пісьменніка Святлана Рудзько – педагог на заслужанным адпачынку. У конкурснай праграме прынялі ўдзел дваццаць тры навучэнцы першага і другога класаў ДШМ. Хлопчыкі і дзяўчынкі дэкламавалі вершы І. А. Муравейкі, напісаныя для дзяцей на розныя тэмы, – "Майстар на ўсе рукі”, “Парасон”, “Паснедала ў сне”, “Пайшоў каток на каток”, “Прыехаў дзед”, “Басанож па расе” і іншыя.

Выразнае чытанне твораў на памяць ацэньвала журы, у склад якога увайшло больш за дзясятак навучэнцаў выпускных 5-7 класаў названай установы культуры. Падчас праграмы перад гледачамі выступіла Вікторыя Бегунец, навучэнка выпускнога 7 класа школы мастацтваў, лаўрэат першай прэміі ў намінацыі “Мастацкае слова”чацвёртага Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Крыштальны васілёк”.

Урэшце пераможцамі мастацкага спаборніцтва былі прызнаны Ганна Лаўрыеня, Дар’я Сулім, Настасся Шаплыка, Валерыя Каранькова, Мацвей Зубеня, Валерыя Брагінец, Марыя Вечар.

Пасля чытальнікі роднага слова атрымалі на памяць дыпломы пераможцаў і лаўрэатаў, а таксама кнігу Івана Муравейкі “Лебядзіны край”, шэраг твораў якой прысвечана Любаншчыне.


Елена

Радкевич


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий