Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 мая 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
26 красавіка 2018 года, 07:02

На базе СШ №3 г. Любані прайшоў раённы этап творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка: прысвячаецца маёй Радзіме"

 
 Гасцінна сустракалі ў прыгожай зале сярэдняй школы №3 г. Любані жаданых гасцей – удзельнікаў раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме». Ён праводзіцца ўжо ў другі раз у мэтах павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі і інш. Конкурс праходзіць пад дэвізам «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну», а арганізатарам раённага этапу выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

 42 удзельнікі з устаноў адукацыі Любаншчыны ў чатырох узроставых катэгорыях прадэманстравалі майстэрства выканання і добрае разуменне твораў. Узнёсла гучалі вершы Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча і інш., пранікнутыя любоўю да Радзімы. Некаторыя вучні звярнуліся да творчасці аўтараў, якія нарадзіліся на Любаншчыне і шмат што з сваёй паэзіі прысвяцілі роднаму краю, яго гісторыі і прыгажосці. Каб лепш данесці да гледачоў галоўную думку паэтаў, чытальнікі стваралі яркія вобразы – апраналі адпаведныя касцюмы, рыхтавалі музычнае афармленне і мультымедыйныя прэзентацыі. А ў перапынках паміж выступленнямі юных аматараў мастацкага слова прысутных цешылі цікавымі музычнымі нумарамі салісты і вакальная група «Асоль» аб’яднаннеў па інтарэсах «Нотка» (кіраўнік Наталля Бяляй) і «Максімум» (кіраўнік Любоў Стасюк) Любанскага цэнтра дзіцячай творчасці, а таксама група «Арт-Юнити» СШ №3 (кіраўнік Наталля Вярынская).

       Здаецца, што ў нашай зале сёння пасялілася Эўтэрпа, муза лірычнай паэзіі, – падкрэсліла Алена Вярэнік, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 імя Г.Л. Сячко, член журы конкурсу. – Усе мы атрымалі сапраўднае задавальненне ад роднага беларускага слова, шчырага, прыгожага, мілагучнага. Шануйце мову, беражыце яе, бо яна дае нам магчымасць па-сапраўднаму наталіцца роднымі краявідамі, мілымі сэрцу мясцінамі – тым, што мы завем Радзімай.

 Для абвяшчэння вынікаў вядучыя запрасілі на сцэну старшыню журы – Анжэлу Лапановіч, намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якая падзякавала чытальнікам за выступленні, адміністрацыі школы за добрую падрыхтоўку мерапрыемства і ўручыла дыпломы ўдзельнікам і, вядома ж, пераможцам. А імі сталі: сярод самых маленькіх (1-4 класы) Ягор Кузьміч (Рачэнская СШ), Мілана Бралашвілі (Урэцкая СШ №1), Сафія Раменчык (СШ №1 г. Любані) – трэцяе месца; Настасся Стружко (Соснаўскі ВПК ДС-СШ №2), Лізавета Малаш (Любанскі ЦДТ) – другое; Настасся Шаплыка (Сароцкая СШ) з вершам Уладзіміра Мазго «Беларусачка» – першае. У другой узроставай катэгорыі (5-6 кл.) дыпломы ІІІ ступені атрымалі Ліліяна Шкрэблік (Малагарадзячыцкі ВПК ДС-СШ), Аляксандра Пархімовіч (Асавецкі ВПК ДС-СШ), Дзіяна Катовіч (Кузьмічскі ВПК ДС-СШ); ІІ ступені – Аліна Крайнік (Палічынскі ВПК ДС-СШ) і Аліна Юхневіч (Тальскі ВПК ДС-СШ); а пераможцай стала Ганна Мазок (СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко). Сярод вучняў 7-8 класаў трэцяе месца падзялілі Дар’я Хацько (СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко) і Ульяна Маскаленка (Загальскі ВПК ДС-СШ); другое ў Івана Бодзюла (Урэцкая СШ№2), на першым – Цімафей Галоўчыц (СШ №1 г. Любані). У апошняй узроставай катэгорыі (9-10 кл.) дыпломы ІІІ ступені ў Лізаветы Мірановіч (Камунараўскі ВПК ДС-СШ імя Янкі Купалы) і Таццяны Пальчук (Гімназія №1 г. Любані), ІІ ступені ў Лізаветы Верамейчык (СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко), пераможцам сярод старшакласнікаў стаў Марыян Стасюк (Гімназія №1 г. Любані), які ў адметнай манеры прачытаў верш Уладзіміра Паўлава «Памяць дарог».

 Пераможцы будуць рыхтавацца да наступнага этапу конкурсу, а фінал яго пройдзе ў г. Іванава Брэсцкай вобласці ў Дзень беларускага пісьменства.


Галина

Гедройц


Архив сайта
25
2019
Май
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК