Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
23 снежня 2020 года, 13:58

Калядны канцэрт у Любанскай дзіцячай школе мастацтваў атрымаўся не па-зімоваму цёплым

Усе дзеці, ды і дарослыя таксама, напярэдадні Калядных і Навагодніх святаў не проста вераць у цуды, а чакаюць іх. А некаторыя – ствараюць самі. Сапраўдным цудам стаў традыцыйны калядны канцэрт Любанскай дзіцячай школы мастацтваў, які, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, усё ж адбыўся на пачатку тыдня, і стаў значнай падзяй у культурным жыцці раёна.


Прадэманстраваць вае творчыя здольнасці і таленты імнкнуліся прадстаўнікі ўсіх аддзяленняў школы, таму вечар атрымаўся насычаным, а выступленні юных артыстаў – яскравымі.


Распачалі творчую праграму музыканты дзіцячага аркестра народных інструментаў “Экспромт”, якія адразу ж пастараліся разварушыць гледачоў энергічнай кампазіцыяй “Маленькі каўбой”. І шчырыя апладысменты падцвердзілі, што іх намаганні не прайшлі дарма. Наступны ж музычны твор “Вокны Парыжа” у выкананні гітарысткі Ксеніі Раманчук настроіў прысутных на лірычны лад. А квартэт юных скрыпачоў пад кіраўніцтвам педагога Ларысы Папко зноў дадаў жару з дапамогай кампазіцыі “Вясёлыя смычкі”. Пасля таго, як адгучалі апошнія акорды, эстафету падхапілі выхаванцы першага класа танцавальнага аддзялення са сваім танцам “Сняжынкі”, а затым з “Жартам” выступіла юная баяністка Анастасія Стружко. Маленькія акцёры з тэтральнага аддзялення, што ператварыліся ў Бясхвоста і Аднавушку, у гульнёвай манеры ў даступнай форме крануліся важных пытанняў, а зводны хор школы мастацтваў нагадаў пра тое, што зусім хутка да нас прыйдзе Новы год. Дарэчы, Дзед Мароз са сваёй унучкай, Снягурскай, не змаглі прапусціць такую падзею і разам са сваімі памочніцамі, ролю якіх на сябе ўзялі багоўкі, завіталі на агеньчык.


Дакладна ўсю праграму мерапрыемства мы расказваць не будзем, бо, як кажуць, лепш адзін раз убачыць і пачуць на ўласныя вушы. Дададзім толькі, што канцэрт атрымаўся не па-зімоваму цёплым, з-за сяброўскай атмасферы, што панавала ў зале і ад шчырых усмешак гледачоў і саміх артыстаў.


Архив сайта
18
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий