+375-29-194-77-56.
Іх на Любаншчыну перадаў Мінскі абласны цэнтр народнай
творчасці.
Месца «дыслакацыі» прылады для памолу зерня было абрана невыпадкова. Гэту
ўстанову, якой загадвае Ірына Жудрык, яшчэ называюць па іншаму Домам хлеба. У
печы, якая там размяшчаецца, нярэдка выпякаюць хлеб па традыцыйнай рэцэптуры. А
наведвальнікам, як у беларускай народной казцы «Лёгкі хлеб», расказваюць пра
доўгі працэс прыгатавання хлеба. А пасля абавязкова ім частуюць.
Як патлумачыў загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Любанскага
раённага цэнтра культуры Сяргей Выскварка, жорны спраўныя – імі і цяпер можна
карыстацца. Гэта даволі рэдкі экзэмляр. Далёка не ў кожнай сям’і была прылада
для памолу зерня: знайсці два камні неабходнай велічыні і апрацаваць іх было
няпроста. Цікава, што практычна паўсюль на Любаншчыне жорны называлі жорванамі.
Зразумела, што муку было цяжэй захаваць, чым зерне. Таму звычайна нашы продкі
не адразу малолі ўвесь ураджай збажыны, а такую частку, каб атрыманай мукі
хапіла на тыдзень-два. Затым рабілі гэта зноў.
Па словах Сяргея Выскваркі, дадзенаму экзэмпляру гадоў сто дакладна, не
менш. Ужо пасля вайны жорны з каменя не высякалі.