Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
27 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
5 красавіка 2019 года, 11:26

Як навучыцца вандраваць з божымі кароўкамі?

 
На мінулым тыдні жыхары Любанскага раёна маглі дакрануцца да загадкавай атмасферы тэатральнага жыцця падчас XII абласнога фестывалю дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак».

 

Чатырнаццаць калектываў за тры дні прадставілі гледачам свае пастаноўкі ў рамках мерапрыемства. Сярод іх і ўзорны тэатр «Летуценнікі» Любанскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Алы Каткавец.

Музычныя казкі беларускай пісьменніцы Алены Масла «Вандроўка з божымі кароўкамі», а таксама балгарскага – Йордана Тадорава «Папугайчык Пай» упершыню рабяты прэзентавалі  напярэдадні адкрыцця фестывалю як сапраўдны падарунак гледачам у Дзень тэатраў.

У падарожжы з багоўкамі прынялі ўдзел навучэнцы розных узростаў тэатральнага аддзялення мастацкай школы, а таксама дашкаляты з падрыхтоўчага. Усім прысутным разам з божымі кароўкамі, а таксама з хлопчыкам Данікам і яго сябрам прапанавалі адправіцца ў незвычайную вандроўку. Зразумела, іх чакалі неверагодныя прыгоды: сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны паветраных замкаў, подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара. Па законах жанра дабро перамагло, а зладзеі ўсталі на шлях выпраўлення. Аднак паперажываць за галоўных герояў усё ж давялося.


Спектакль па казцы балгарскага аўтара, ролі ў якім выконвалі навучэнцы 4-6 класаў таго ж тэатральнага аддзялення, меў больш філасофскі сэнс і заставіў паразважаць пра жыццё нават дарослых. Галоўны герой – пацешны, ды пры гэтым сур’ёзны папугайчык Пай жыве ў сваёй клетцы і ўсім задаволены. Там ёсць любімая жэрдка, люстэрка, вада і ежа. У госці да яго прылятае вечна галодны верабейка Чырык, які хаваецца ў знаёмага ад ката Крума. Аднак, нягледзячы на запэўніванне Пая, што  цудоўнае жыццё ў дастатку, Чырык ні за што не згадзіўся б жыць у няволі. А Пай, хоць і марыць убачыць свет па-за клеткай, не можа яе пакінуць, бо, як упэўнены папугайчык, яе абавязкова хтосьці зойме. Ды аднойчы яго размеркаванае жыццё парушае прыгожая і свабодалюбівая Ластаўка, якая запрашае яго адправіцца ў сапраўднае падарожжа на поўдзень, дзе весела жывецца птушкам. А вось ці адважыцца галоўны герой пакінуць свой надзейны прытулак, якраз і даведаліся аматары тэатра, што прысутнічалі на прэм’еры.

Словам, абодва спектаклі з яскравымі вобразамі герояў, маляўнічымі касцюмамі і дэкарацыямі сталі сапраўдным адкрыццём. Да таго ж гледачы не толькі весела бавілі час, а і змаглі вынесці для сябе нешта новае, задумацца над творамі такіх розных, аднак ад таго не менш цікавых аўтараў, адкрыць іх для сябе.

 

 

 

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
27
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК