Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
5 красавіка 2019 года, 11:34

Гран­пры фестывалю – у суседзяў

 
На працягу трох дзён на Любаншчыне віравала тэатральнае жыццё. Чатырнаццаць калектываў з розных рэгіёнаў сваімі цудоўнымі пастаноўкамі нібы акунулі  гледачоў у чароўную краіну казак, мар і летуценняў, філасофскіх разважанняў.

 

Дэманстравалі юныя тэатралы сваё майстэрства на сцэнічных пляцоўках нашага раёна ўжо ў дванаццаты раз. За час існавання «Чароўнага куфэрка» яго ўдзельнікамі сталі многія рабяты, аматары гэтага віду мастацтва. Некаторыя з якіх пасля выраслі ў прафесійных акцёраў. Магчыма, хтосьці і з цяперашніх канкурсантаў дасягне такога поспеху і ажыццявіць дзіцячую мару.


Галоўнае, толькі не супакойвацца на дасягнутым, а пастаянна працаваць над сабой, каб удасканальваць навыкі, зазначыў, вітаючы ўсіх прысутных у зале падчас падвядзення вынікаў фестывалю, старшыня пра-фесійнага журы, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаны артыст РБ, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ за духоўнае адраджэнне, кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук. «Усе калектывы, якія прыехалі на Любаншчыну ў гэты раз, – заўважыў ён, – непаўторныя, а мастацтва, якое яны паказалі, – сапраўды дзіва. Тая энергетыка, пачуцці, якія зыходзілі ад удзельнікаў, нікога не пакінулі раўнадушнымі. І, нягледзячы на вынікі журы, усе яны, безумоўна, пераможцы».

Па традыцыі за дзеямі, што разгортваліся на сцэнічных пляцоўках, пільна сачылі як члены прафесійнага, так і глядацкага журы. Апошняе, у прыватнасці, адзначыла шэраг выканаўцаў роляў. Так, у намінацыях «Все малявки, кроме мамы», «Раз и навсегда» дыпломы атрымалі юныя акцёры ўзорнага тэатра «Летуценнікі» Любанскай ДШМ, якія сыгралі Футбаліста і Ката. Яшчэ адзін наш удзельнік Мацвей Зубеня ўзнагароджаны па рашэнні прафесійнага журы «За выразнасць і артыстычнасць выканання ролі ў спектаклі».  Высокая ацэнка дадзена і ўвогуле творчай рабоце «Летуценнікаў». За прадстаўленую на суд гледачоў музычную казку «Вандроўка з божымі кароўкамі» яны ўдастоены Дыплома другой ступені.


У тройку лепшых у дзвюх узроставых катэгорыях увайшлі таксама: «Смалярыкі» Смалявіцкага ГДК, «ТэсТ» гімназіі №10 г. Маладзечна  (лаўрэаты трэцяй ступені), «Нюанс» СШ №7 г. Барысава (лаўрэат другой ступені), «Жартаўнікі» Салігорскай ДШМ, «Залаты ключык» СШ №2 г. Мар’іна Горка (лаўрэаты першай ступені). Гран-пры ж  на рахунку «Свяцёлкі» з Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў, якую журы назвала сапраўдным адкрыццём сёлетняга фестывалю. Узнагароджаны ў розных намінацыях і астатнія калектывы, удзель-нікі лялечных тэатраў: «Беларуская хатка» сярэдняй школы №10 г. Салігорска, «Батлейка» Дзераўнянскай ДШМ Стаўбцоўскага раёна, «Вандроўка» Івянецкага ДК Валожынскага раёна, «Чараўнік» ДК п. Энергетыкаў Дзяржынскага раёна.

Віншуем усіх юных акцёраў, і няхай іх поспехі і майстэрства толькі памнажаюцца.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
25
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК