Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
23 кастрычніка 2019 года, 12:30

Экспазіцыю Любанскага музея народнай славы можна было ўбачыць на IV нацыянальным форуме «Музеі Беларусі»

Пад дахам лёгкаатлетычнага манежа ў Брэсце сабралася без малога 130 удзельнікаў з ліку прадстаўнікоў нацыянальных, рэспубліканскіх, абласных, раённых, школьных музеяў, а таксама турыстычных фірм і кампаній, задзейнічаных у музейнай індустрыі.


Як расказала дырэктар Любанскага музея народнай славы Наталія Сіняк, сталічны рэгіён прадставілі 13 музеяў. Амаль усе яны прэзентавалі  на форуме фотаздымкі з уласных фондаў, што ўвайшлі ў альбом «Гісторыя і памяць малой радзімы». Гэты фотальбом , які нядаўна пабачыў свет, прадставіў на форуме Мінскі абласны музей. Альбом  мае тры раздзелы: «Гарады і мястэчкі Міншчыны», «Твары часу», «Шматграннасць жыцця». У выданні змешчаны фотаздымкі і паштовыя карткі канца XIX – пачатку XX стагодзяў з фондаў 18 дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці, у тым ліку і Любанскага.


Клятчане прапанавалі даведацца пра дзейнасць мясцовай гімназіі праз фотакарткі яе вучняў, валожынцы пазнаёмілі з асобай фотамастака Бенедыкта Тышкевіча, барысаўчане стварылі атмасферу дарэвалюцыйнага фотаатэлье. А любанчане звярнуліся да тэмы асушэння Мар’інскіх балот.


Цэнтральнае месца ў экспазіцыі нашага музея заняў унікальны альбом, які датуецца 1930 годам. Ён называецца «1925-1930. Рэзультаты пяцігадовых мэліорацыйных работ у басэйне ракі Арэсы на Палесьсі БССР». Цікава, што подпісы да фотаздымкаў у ім можна прачытаць на трох мовах: беларускай, рускай і нямецкай. Дарэчы, копіі некаторых ілюстрацый з’яўляюцца часткай стацыянарнай экспазіцыі Любанскага музея народнай славы. Сёння ў Беларусі налічваецца толькі пяць такіх альбомаў. Чатыры з іх захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Намеснік дырэктара бібліятэкі Аляксанд Суша – госць форуму – з вялікім інтарэсам прагартаў старонкі нашага альбому.


Любанскі музей народнай славы з’яўляецца пастаянным удзельнікам нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі». Гэта пацвярджаюць адпаведныя дыпломы, якіх у калекцыі ўжо маецца чатыры. Першы быў прывезены з Гродна ў 2012 годзе, другі – з Гомеля (2014), на якім праект Любанскага музея быў адзначаны дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці», трэці – з Магілёва (2016).


Архив сайта
14
2020
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы 2020 З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий