З 2012 года археолагі Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі актыўна праводзяць даследаванні на Любаншчыне. Аб’ект іх грунтоўнага вывучэння – гарадзішча Обчын
жалезнага веку. Гэта адзін са значных помнікаў, які ўнесены ў дзяржаўны спіс
гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Знаходзіцца ён на тэрыторыі, дзе зараз
вядзецца будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната “Слаўкалія”. А таму важна было
паспець ўсё даследаваць. Пра гэта і дамовіліся навукоўцы з кіраўніцтвам ГАКа.
Адразу вывучалася
ўнутраная частка гарадзішча. Археолагам пашанцавала знайсці шэраг цікавых
артэфактаў. А цяпер пад кіраўніцтвам навуковага
супрацоўніка аддзела археалогii першабытнага грамадства Сяргея Ліневіча працуе
група, якая даследуе вал і рвы, што акружалі некалі жылую пляцоўку. Пра вынікі
іх плённай дзейнасці мы раскажам у адным з натупных нумароў газеты.