Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
24 кастрычніка 2019 года, 11:23

Адбыўся раённы форум музеяў устаноў адукацыі Любаншчыны

Дарэчы, мерапрыемства такога кшталту ў раёне ладзілася ўпершыню.


Алена Русаковіч, кіраўнік гістарычнага музея «Гонар нашай вёскі» Тальскай школы расказала пра жыццёвы і творчы шлях дзіцячага пісьменніка Івана Муравейкі. Вёска Таль – першая геаграфічная назва ў яго біяграфіі. У гэтым населеным пункце восенню 1921 года хлопчык з’явіўся на свет. Школьны музей у гонар знакамітага земляка быў заснаваны ў 2001 годзе, аднак афіцыйнае яго адкрыццё адбылося праз чатыры гады. Большасць экспанатаў музея – гэта асабістыя рэчы пісьменніка. Першыя былі падараваны ім самім: ручка, якой пісаў вершы больш за 30 гадоў, пішучая машынка, якую гвардыі старшы лейтэнант Іван Муравейка набыў восенню 1945 года ў Германіі, рукапісы зборнікаў вершаў, асобныя кнігі, узнагароды. Дарэчы, літаральна ў мінулы панядзелак Івану Андрэевічу споўнілася 98 гадоў.


Турыстычны маршрут «Малая радзіма – вялікая гісторыя» па вёсцы Камуне яшчэ пяць гадоў назад распрацавала Іна Волат, кіраўнік гістарычнага музея «Спадчына» Камунараўскай школы. Удзельнікам яго прапануюць здзейсніць прыпынкі каля шэрагу памятных знакаў. У прыватнасці, адзін з іх быў устаноўлены да 100-годдзя нараджэння Героя Сацыялістычнай Працы Эмануіла Модзіна, якога лічаць сапраўдным заснавальнікам населенага пункта. Яшчэ адзін памятны знак называецца «Вузкакалейка». Ён нагадвае, што некалі на гэтым месцы была пабудавана чыгунка. У 1933 годзе Камуну наведаў Янка Купала. У двары новай школы размешчана выстава валуноў пад адкрытым небам «Пуцявінамі Янкі Купалы». Як успамінаюць старажылы, пясняр любіў гуляць па наваколіцах вёскі. Бывае, сядзе пад адным дубам і піша свае радкі. Удзельнікаў маршруту запрашаюць палюбавацца веліччу гэтага дрэва, якому ўжо не менш за трыста гадоў. Пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ўзгадваюць падчас прыпынку каля знака «Спаленая вёска» і помніка загінулым землякам. І вядома гавораць пра гады росквіту мясцовага калгаса. Немалая заслуга ў тым яшчэ аднаго яго старшыні – Героя Сацыялістычнай Працы Цімафея Смірнова. Варта адзначыць, сёлета вёска Камуна адзначае сваё 90-годдзе.


А вось Аляксандр Дашкевіч, кіраўнік гістарычнага музея «Мая малая радзіма» Рэдкавіцкай школы не раз з вучнямі здзяйсняў пазнавальны паход за межы вёскі. Удзельнікам форуму ён расказаў пра яго маршрут, працягласць якога складае каля 25 кіламетраў. Ад Рэдкавіч шлях ляжыць да пахавальнага кургана дрыгавічоў (VI-IX стагоддзя), далей рухаюцца ўздоўж ракі Арэсы, заязджаюць у Верачагошч, не мінаюць памятнага знака спаленай фашыстамі вёскі Савалуцк, наведваюцца ў Азярное, зварочваюць да возера Вячэра – і гэта далёка не поўны спіс прыпынкаў. Як адзначыў выступоўца, гэты паход можа быць адна- альбо двухдзённым, пешым альбо веласіпедным.


Прэзентавалі віртуальныя музеі і падзяліліся вопытам па іх стварэнні Ала Рудзько і Карына Рабая, кіраўнікі музеяў «Мой родны кут» (гістарычнага) і «Лірнік вясковы» (літаратурнага) Смольгаўскай школы. А Надзея Скрыпнік, кіраўнік гістарычнага музея «Спадчына» Асавецкай школы, агучыла сваю задумку паспрабаваць прывязаць да экспанатаў QR-коды.


Плануецца, што другі раённы форум школьных музеяў Любаншчыны адбудзецца ў 2020 годзе.

Дарья

Рябцева


Архив сайта
14
2020
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы 2020 З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий