Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
6 верасня 2019 года, 07:49

Абласное свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» пройдзе 7 верасня

Каля 500 майстроў з розных куточкаў Мінскай вобласці і не толькі 7 верасня возьмуць удзел у свяце «Слуцкія паясы». Яны прадставяць звыш 20 накірункаў народнай творчасці: салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва пояса і інш. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

У межах абласнога свята таксама пройдзе свята-конкурс «Беларуская лялька». Надзвычай прыемна, што большасць яго удзельнікаў з ліку дзяцей і моладзі – навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тыя, хто будзе працягваць зберагаць і развіваць традыцыі беларускай лялькі і далей.

На абласным свяце сваю творчасць прэзентуюць і жыхары Любанскага раёна: прадстаўнікі школы рамёстваў і народнай майстэрні традыцыйнага ткацтва «Матрушка», народны ансамбль народнай песні «Ярыца», фальклорны танцавальны калектыў «Напарачка», удзельнікі гурткоў «Бабуліны лялькі» і «Умелыя ручкі», народны майстар Раіса Валькова і іншыя.

Фота Сяргея Выскваркі.

Архив сайта
14
2020
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы 2020 З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий