Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
31 студзеня 2019 года, 13:27

Засталіся маладымі навечна

 
Сёлета наша краіна адзначае 75-ю гадавіну з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Гэта дата стала адной з галоўных у гісторыі Беларусі, таму і забываць яе мы не маем права. Амаль у кожнай сям’і ёсць што расказаць пра мінулыя падзеі, ёсць чым падзяліцца. У гэтым нумары раёнкі мы распачынаем серыю публікацый, прысвечаных удзельнікам і проста сведкам тых крывавых падзей.

Праект «Радзіма-маці не забудзе вас…» мы пачынаем з успамінаў жыхаркі аграгарадка ТальВалянціны Сандроздавай, якая з’яўляецца членам сям’і ваеннаслужачага, што загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Свайго бацьку Валянціна Іванаўна зусім не памятае. Калі Івана Гіля прызвалі на тэрміновую службу ў Чырвоную Армію, ёй не споўнілася яшчэ года. Маці засталася адна з дзвюма дачкамі на руках. Каб было лягчэй, бацькі жанчыны прапанавалі ёй вярнуцца ў родную хату. Час і да вайны быў няпростым і патрабаваў ад людзей працалюбівасці і цвёрдасці характару, а з пачаткам Айчыннай і ўвогуле кожны дзень стаў своеасаблівым экзаменам на вытрымку і вынослівасць. Вораг гаспадарыў на нашай зямлі, як у сябе дома. Неспакою дадавала і тое, што любімы муж і галава сям’і дзесьці далёка змагаўся з непрыяцелем. Разлічваць на палявую пошту на акупіраванай тэрыторыі не даводзілася, аднак у 1943 годзе Соф’я Гіль усё ж атрымала вестку, праўда, зусім не радасную. Сухой канцылярскай мовай у пісьме паведамлялася, што старшы сяржант Іван Аляксеевіч Гіль загінуў ад ран 5 лютага недзе на Арлоўшчыне. Пры якіх абставінах не стала бацькі, дзе ён пахаваны, Валянціна Іванаўна не ведае і сёння.

Не прайшло і года, як атрымалі пахавальную, а сям’ю нашай гераіні зноў напаткала гора. Ад тыфу ва ўзросце 24-х гадоў памерла маці дзяўчынак, і тыя даволі рана зразумелі: у гэтым жыцці неабходна спадзявацца толькі на сябе самога. Таму з самага ранняга ўзросту сястрычкі прызвычаіліся да працы. Спярша дапамагалі па гаспадарцы дзядулю і бабулі, а калі споўнілася дзесяць, Валянціна пайшла прасіцца ў калгас. Тады сілы сельгаспрадпрыемстваў былі кінуты на здабычу гумы з кок-сагызу, і ўсе працоўныя рэзервы задзейнічалі на яго вырошчванні. Цяжка сабе нават уявіць, праз што давялося прайсці дзесяцігадовай дзяўчынцы, у якой да таго ж меліся сур’езныя праблемы са спіной. Калі ўжо ў свядомым узросце Валянціна Іванаўна прайшла медыцынскую камісію, высветлілася, што амаль з нараджэння ў яе была траўма пазваночніка, праз якую жанчыне далі спярша трэцюю рабочую, а потым другую групу інваліднасці.

Нягледзячы на сур’ёзнае захворванне, Валянціна Іванаўна ўсё жыццё адпрацавала паляводам у мясцовай гаспадарцы, выгадавала траіх дзяцей. На жаль, муж і сын ужо пакінулі гэты свет, а дзве дачкі не забываюць старую маці, стараюцца дапамагаць па меры магчымасцей.

На свой лёс Валянціна Іванаўна не скардзіцца. Хаця хто ведае, што было б, калі б бацькі былі побач, дапамагалі і падтрымлівалі. Ды склалася вось як: маці і тата засталіся вечна маладымі людзьмі, якія моўчкі назіраюць за жыццём з партрэтаў – адзінага іх выяўлення.


 

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК