Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
19 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
8 студзеня 2019 года, 13:22

З верай і любоўю

 
У чарговы раз на Раство Хрыстова ў раённым Цэнтры культуры ладзілася святочнае мерапрыемства пад сімвалічнай назвай “Узнясём нашыя сэрцы”.



Да пачатку яго ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з выставамі, падрыхтаванымі РЦК сумесна з прыходамі храмаў Праабражэння Гасподняга і Казанскай іконы Божай Маці ў г. Любані, дзіцячай школай народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Увазе былі прадстаўлены малюнкі, разнастайныя вырабы навучэнцаў установы дадатковай адукацыі, абразы, іншыя царкоўныя рэчы. А ў “шкляной” галерэі цэнтра размясцілася выстава калысак. Адна з іх абуладкавана падобна да той, у якой ляжаў маленькі Іісус Хрыстос.

Дзея на сцэне пачалася па традыцыі з духоўных адукацыйных чытанняў. Благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун і яго памочнік іерэй Андрэй Еўшаль павіншавалі прысутных з вялікім хрысціянскім святам і распавялі пра яго гісторыю і сутнасць. Спрадвеку яно лічыцца сямейным, і нездарма, бо напоўнена цеплынёй дамашняга ачага і любоўю нашых родных, дабрынёй сэрцаў, радаснымі надзеямі. Таму прадстаўнікі духавенства, гаворачы пра Раство, закранулі і вельмі надзённыя тэмы: захавання сямейных каштоўнасцяў, выхавання дзяцей на лепшых традыцыях. Спасылаючыся на выказванні вядомых у розныя часы святароў, яны гаварылі пра тое, што з маленства дзяўчынкам і хлопчыкам неабходна прывіваць усё самае лепшае. Закладзенае ў такім узросце зерне дабрыні, чуласці, спагады, нераўнадушша абавязкова прарасце і ўскаласіцца, дасць свой плён.


У сучасным грамадстве, на жаль, маюць месца адмоўныя прыклады выхавання дзетак, ды і ўвогуле сямейных узаемаадносін. П’янства, сваркі, непаразуменне, здрады і г.д. – нярэдкія з’явы рэчаіснасці. А гэтага быць не павінна.Свяшчэннікі ў сваіх прамовах падкрэслілі , штошчаслівымі у сям’і могуць быць людзі, якія жывуць са спадзяваннем на Бога і кіруюцца ў жыцці Яго запаведзямі.

Айцец Андрэй напрыканцы расказаў павучальную прытчу пра свяшчэннаслужыцеля і шасцігадовага хлопчыка. Бацюшка сустрэў яго, бруднага, недагледжанага, і спытаў, адкуль ён ідзе. Дзіця адказала: “З пекла”. Айцец прадоўжыў размову: “А хто твае бацькі? Ці ёсць браты, сёстры?”. “Тата – сатана, а маці – крыло сатаны, браты і сёстры – д’яблы”, – распавёў хлапчук. Свяшчэннік, вядома, зацікавіўся і вырашыў давесці яго дадому. Каля хаты спадарожнікі спыніліся. Адтуль чуліся крыкі і лаянка, у зносінах муж і жонка называлі адзін другога “сатаной”, “крылом сатаны”, дзяцей – “д’ябламі”, а дом – “пеклам”. Вось ад таго і хлопчык гаварыў такімі словамі – ён іншага з нараджэння проста не чуў.

Андрэй Еўшаль падсумаваў усё сказанае: “Дзеці выхоўваюцца правільна не тады, калі іх вучаць, як трэба жыць, а калі яны з маленства бачаць станоўчы прыклад сваіх бацькоў. Як кажуць, што пасееш, тое і пажнеш”. Гэтыя словы, без сумнення, павінны стаць наказам для любанчан.

А пасля грунтоўнай размовы прысутных ужо музычнымі падарункамі віншавалі сольныя выканаўцы і творчыя калектывы раённага Цэнтра культуры.


 

Наталья

Вилента


Архив сайта
19
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК