+375-29-194-77-56.
Тры з іх з’яўляюцца батанічнымі, два – гідралагічнымі і адзін – геалагічным.
Так, у спіс трапілі дрэва ліпы дробналіснай у вёсцы Юшкавічы, дуб чарэшчаты, насаджэнне дубу чарэшчатага, крыніцы «Палянка» і «Першы ператок», а таксама валун паблізу вёскі Ператок.
У цэлым на тэрыторыі Мінскай вобласці налічваецца 113 помнікаў прыроды мясцовага значэння. Гэта розныя крыніцы, паркі, камяні, алеі, насаджэнні (польскія культуры лістоўніцы еўрапейскай і лясныя культуры з удзелам піхты белай у Маладзечанскім раёне, дубова-ліпавы масіў у Мінскім раёне, участак карэльскай бярозы ў Дзяржынскім раёне), і асобныя дрэвы (ясень, топаль-волат, зрослыя дуб і сасна ў Мінскім раёне, дуб-волат у Валожынскім раёне, чорная бяроза ў Капыльскім раёне), горы, востраў на возеры Нарач у Мядзельскім раёне, выдма (наносны пясчаны пагорак) у Маладзечанскім раёне, катлавіна (адмоўная форма рэльефу, паніжэнне, пераважна круглых абрысаў) у Вілейскім раёне і іншыя.
З поўным спісам можна азнаёміцца на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
А вось помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння на Любаншчыне няма. У той час на тэрыторыі Мінскай вобласці іх налічваецца 89.
На здымку: Крыніца «Палянка».
Фота Антона Камарова, май, 2018.
Рябцева