Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
27 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
10 мая 2019 года, 12:50

Узгадалі слаўнае мінулае Любаншчыны

 
Напярэдадні прафесіянальных журналісцкіх святаў – Дня друку і Дня радыё – па традыцыі ў Мінску ў нацыянальным цэнтры «БелЭкспа» ладзілася Міжнародная выстава «СМІ ў Беларусі». Яна была 23-й па ліку. І, як і ў папярэднія разы, у форуме актыўны ўдзел прымалі не толькі айчынныя, але і замежныя медыя, у прыватнасці, Расійскай Федэрацыі, Кітая, Венесуэлы, Кубы, краін СНД і г.д.

 

Праграма выставы была вельмі насычанай. На працягу трох дзён праведзены шэраг круглых сталоў, канферэнцый, майстар-класаў, прэзентацый інтэрнэт-праектаў і інш. Асноўныя тэмы іх – 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ІІ Еўрапейскія гульні, унікальнасць малой радзімы.

Кожны стэнд прыцягваў увагу. Як заўсёды, рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі пастараліся прадэманстраваць асаблівасці і традыцыі розных куткоў нашай сінявокай Бацькаўшчыны. У чарговы раз прадставілі свой раён і супрацоўнікі «Голаса Любаншчыны». У падрыхтаванай экспазіцыі і творчай прэзентацыі прадэманстравалі, наколькі цесна гісторыя газеты звязана з гісторыяй роднага краю. Раёнка клікала ў бой, вітала пераможцаў, а зараз распавядае пра мірныя подзвігі землякоў, поспехі і дасягненні ў розных галінах народнай гаспадаркі. Яна была і застаецца летапісцам рэгіёна.

Цікава і змястоўна навед-вальнікам выставы расказаў пра газету, якая выходзіла ў гады ваеннага ліхалецця пад назвай «Кліч Радзімы», пра партызанскі рух на Любаншчыне наш даўні сябар, актыўны пазаштатны аўтар Анатоль Вялічка. Займальную віктарыну правяла адказны сакратар рэдакцыі Настасся Дашкевіч. Як высветлілася, пра наш легендарны востраў Зыслаў і герояў, імя якіх носяць вуліцы райцэнтра, ведаюць і сталічныя жыхары. У тэму былі і песні любанчаніна Віктара Гецюка на словы Івана Муравейкі, Уладзіміра Паўлава і іншых таленавітых землякоў. Яны гучалі быццам набат, што мы і ўсе наступныя пакаленні павінны памятаць пра жахі вайны, шанаваць мужных змагароў, любіць нашу святую зямлю.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
27
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК