Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
21 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
19 лістапада 2018 года, 13:34

У знак удзячнасці за нястомную працу

 
Па традыцыі напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўшанавалі тых, хто сваёй нястомнай працай забяспечвае харчовую бяспекі краіны. Са сцэны Сароцкага Дома культуры гучалі шчырыя словы падзякі ў адрас рупліўцаў Любаншчыны.



Зусім невыпадкова прафесіянальнае свята аграрыяў прыпадае на канец восені. Да гэтага часу ўжо сабраны ўраджай, загорнута насенне азімых, зроблены зачын на наступны год, тэхніка пастаўлена на захоўванне.А значыць, самы час падвесці вынікі і, безумоўна, адпачыць пасля напружанай гарачай пары.

Звяртаючыся да прысутных у зале, старшыня райвыканкама Сяргей Казецкі зазначыў:

– Сельскагаспадарчая галіна і перапрацоўчая прамысловасць маюць вялікае значэнне для дабрабыту і працвітання народа. А прыродная мудрасць, дбайныя адносіны да зямлі, стойкасць, цярпенне работнікаў заслугоўваюць усеагульнай павагі.

Сумеснымі намаганнямі працаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, спецыялістаў і кіраўнікоў раён сёлета дасягнуў някепскіх вынікаў. Выкананы асноўныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, хаця далёка няпроста было справіцца з пастаўленымі задачамі. І ўвогуле, як падкрэсліў Сяргей Іванавіч любая сапраўдная справа ніколі не бывае лёгкай. Што, вядома, як нельга лепш разумеюць усе тыя, хто стаіць каля станка, будуе вытворчыя памяшканні, шчыруе на палях і фермах, перапрацоўвае сельскагаспадарчую прадукцыю.


На жаль, не толькі працалюбства і старанне з’яўляюцца складальнікамі паспяховай дзейнасці аграпрамысовага комплексу. У многім яна залежыць і ад прыродных умоў. Бягучы год стаў свайго роду іспытам для вяскоўцаў. Зацяжная зіма, кароткі вясновы перыяд, засушлівае лета аказалі адмоўнае ўздзеянне на раслінаводства. І толькі дзякуючы зладжанай працы калектываў сельгасарганізацый удалося з найменшымі стратамі захаваць той патэнцыял, які быў на працягу многіх папярэдніх гадоў. Аб’ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў у бягучым годзе 87,6 мільёна рублёў, у тым ліку 56% ад гэтай лічбы прыходзіцца на жывёлагадоўлю. Прагнозны паказчык па росце валавай прадукцыі выканалі адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Рачэнь”, “БВА”, “Урэцкі”, “Палессе-агра”. Збор збожжа сёлета саставіў 53,7 тысячы тон, зерня кукурузы – 14,4 тыс. т (ці 126 працэнтаў да леташняга ўзроўню). Створана трывалая кармавая база – у разліку на адну ўмоўную галаву маецца 23,2 ц кормаадзінак. Лепш за ўсіх у гэтым накірунку спрацавалі рупліўцы ААТ “БВА”, “Чырвоная Змена” імя К.І. Шаплыкі”. Малака з пачатку года надоена 52 тысячы тон (100,6% да аналагічнага мінулагодняга перыяду), прываг буйной рагатай жывёлы атрымана 5 196 т (103%). Праведзена значная работа па рэалізацыі праекта па будаўніцтве сіласна-сянажных траншэй. Чатырнаццаць іх было ўведзена ў эксплуатацыю ў бягучым годзе. У выніку забяспечанасць імі ў гаспадарках складае 100%.

Старшыня райвыканкама таксама зазначыў, што дзякуючы плённай рабоце перапрацоўчай галіны забяспечваецца вытворчасць канчатковага прадукта, а значыць, і патрэбы спажыўцоў. Адрасаваў падзяку работнікам райаграсэрвіса, ветэрынарнай станцыі, райплемстанцыі, інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, спецыялістам райсельгасхарчу за дапамогу і супрацоўніцтва ў правядзенні ўсяго комплексу сельскагаспадарчых работ. І пажадаў, каб дасягнутыя вынікі штодзённай працы надалі новы імпульс для ажыццяўлення самых амбіцыйных задач і павышэння вытворчых здабыткаў.

Святочную эстафету віншаванняў працягнуў намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Лысенка. Ён выказаў шчырую ўдзячнасць усім працаўнікам і ветэранам аграрнай і перапрацоўчай галін Любаншчыны за адданасць справе, вернасць роднай зямлі, неацэнны ўклад у развіццё рэгіёну. І выканаў прыемную місію – уручыў Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Людміле Абабурка, аператару сыраробнага цэху Любанскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, Марыі Асмаевай, аграному ААТ “Забалацкі”, Віктару Хіжанку, слесару-рамонтніку ААТ “Любанскі райаграсэрвіс”.

Увогуле на мерапрыемстве заслужаныя ўзнагароды за сумленную працу, высокі прафесіяналізм атрымалі многія рупліўцы. У першую чаргу – хлебаробы, якія вызначыліся на розных відах палявых работ. Таксама начальнік аддзела па закупках ААТ “Слуцкі мясакамбінат” Дзмітрый Лях адзначыў за шматгадовае супрацоўніцтва і выкананне дагаворных абавязкаў дырэктараў СУ “Загальскі” Аляксандра Буяна і ААТ “Асавец-агра” Уладзіміра Клімовіча. У сваю чаргу старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Статкевіч узнагародзіў кіраўнікоў пярвічак ААТ “Асавец-агра” Веру Бегунец і Любанскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” Тамару Галай, падзякаваў усім працаўнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці за плённую працу, уменне дасягаць пастаўленых мэт і дабівацца высокіх вынікаў.

Як кажуць у народзе, будзе хлеб – будзе і песня. Свае музычныя віншаванні ўдзельнікам мерапрыемства дарылі творчыя калектывы і выканаўцы Сароцкага СДК, Урэцкай музычнай школы, Любанскага РЦК.


 

Архив сайта
21
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК