Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 лютага 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
21 студзеня 2019 года, 13:20

«Святая Зорка Нараджэння» ўзышла на Любаншчыне

 
З благаславення епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія 15 студзеня ў нашым горадзе адбылося маштабнае свята, прысвечанае Раству Хрыстову. Раніцай у храме Праабражэння Гасподняга прайшло святочнае богаслужэнне, пасля завяршэння яго – хросны ход, галоўнымі ўдзельнікамі якога сталі дзеці. Яны ішлі ад храма да будынка школы мастацтваў, дзе ўрачыстасць атрымала працяг.


Утульная зала ДШМ у гэты дзень сапраўды не мела магчымасці ўмясціць гледачоў – вельмі шмат было жадаючых наведаць імпрэзу. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся ўладыка Антоній, які павіншаваў усіх са святам, выказаў словы падзякі арганізатарам фестывалю, падкрэсліўшы, што Божае Нараджэнне аб’ядноўвае людзей, абуджае ў іх сэрцах жаданне стаць больш добрымі і міласэрнымі. Тамара Дамашэвіч, намеснік старшыні райвыканкама, у сваім выступленні адзначыла:

–       Цудоўна, што  на Любанскай зямлі сабраліся людзі, якія лічаць духоўнасць галоўным у жыцці. Калі мы з чыстай душою і адкрытым сэрцам пачынаем рабіць добрыя справы, то гэта дапамагае змагацца з тымі негатыўнымі з’явамі, якія, на жаль, ёсць у нашым грамадстве. Тамара Мікалаеўна пажадала прысутным не губляць веру ў тое, што свет цудоўны і стане яшчэ лепшым дзякуючы ўдзелу кожнага з нас.


У канцэрце «Неба і Зямля радасна спяваюць» прагучалі творы ў выкананні царкоўна-прыходскіх хароў Слуцка-Салігорскай епархіі, узорнага фальклорнага ансамбля «Калыханка» Міханавіцкага Дома фальклору, харавых калектываў Мінскай вобласці. З замілаваннем слухалі прысутныя спевы таленавітых выканаўцаў, сярод якіх была і духоўная капэла царквы Праабражэння Гасподняга з Любані (рэгент Валянціна Лагун).

У межах фестывалю праходзіў ІІ адкрыты рэгіянальны дзіцячы конкурс выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Божы дар», удзельнікамі якога сталі юныя мастакі і рамеснікі з розных куточкаў Мінскай і Гомельскай абласцей. Пазнаёміцца з іх работамі можна было ў выставачнай зале, якая знаходзіцца на другім паверсе ДШМ. Там працавала і журы пад кіраўніцтвам Раісы Раманені, члена Саюза народных майстроў Рэспублікі Беларусь, кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Беларускі сувенір». Да слова, у склад журы ўваходзіў і благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун, які таксама прыняў удзел і ў ушаноўванні пераможцаў конкурсу. Аўтары 66 работ былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.


Свята працягвалася, і павіншаваць з ім, падарыць добры настрой гледачам у Любань завіталі два бабруйскія ансамблі: вакальны – «Любава» і народны казачы «Вольница». У рэпертуары калектываў песні рускіх, беларускіх, украінскіх аўтараў, шчыра і душэўна выконвалі іх самадзейныя артысты.

Надалей любанчане папалі на сапраўдны баль, які адбыўся ў фае ДШМ. Вальсы, паланэзы, мазуркі ў выкананні навучэнцаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча нікога не пакінулі раўнадушным. Вядома ж, прысутныя былі вельмі ўдзячны арганізатарам свята – калектывам Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (дырэктар Любоў Пятроўна Серавокая), Слуцка-Салігорскай епархіі, дзіцячай школы мастацтваў (дырэктар Васіль Рыгоравіч Стэльмах), аўтару сцэнарыя і рэжысёру – Галіне Аляксандраўне Жураўскай, вядучым, выканаўцам – усім, чыімі намаганнямі «Святая Зорка Нараджэння» ўзышла на Любаншчыне.

 

Архив сайта
22
2019
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК