Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 мая 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
31 студзеня 2019 года, 13:25

Палажэнне аб правядзенні ў рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў творчага конкурсу «Вас помніць Любаншчына вечна»

 
  
1. Агульныя палажэнні.

Нягледзячы на тое, што шмат гадоў прайшло пасля Вялікай Айчыннай вайны, мы не павінны забываць пра гераічнае мінулае беларускага народа. Для таго, каб захаваць у памяці нашых жыхароў, асабліва падрастаючага пакалення, гісторычныя падзеі, рэдакцыяй газеты праводзіцца творчы конкурс, прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1.1. Мэтамі конкурсу з’яўляюцца:

– выхаванне ў любанчан пачуцця патрыятызму, высокіх маральных якасцей і эстэтычнага густу, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскага абавязку;

– павышэнне цікаўнасці жыхароў да гісторыі і сучаснасці Радзімы, выхаванне павагі да яе гераічнага мінулага;

– выяўленне і заахвочванне таленавітых людзей, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі.

1.2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны» і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы» (далей – рэдакцыя газеты).

2. Парадак правядзення конкурсу.

2.1. Адведзены наступныя тэрміны:

пачатак конкурсу – 1 лютага 2019 года;

заканчэнне прыёму работ – 20 чэрвеня 2019 года;

падвядзенне вынікаў – да 3 ліпеня 2019 года.

2.2. Конкурс праводзіцца па наступных тэматычных накірунках:

– Мае родзічы – удзельнікі Вялікай Айчыннай;

– Гартаючы старонкі ваеннай гісторыі Любаншчыны;

– Іх імёнамі названы…

 Да ўдзелу прымаюцца празаічныя (нарыс, замалёўка, эсэ, інтэрв’ю і г.д.) і паэтычныя творы, фотаздымкі і малюнкі.

2.3. Удзельнікамі конкурсу могуць быць усе жадаючыя, адпаведна ўзроставых катэгорый:

- 6-10 гадоў,

- 11-17 гадоў,

- ад 18 гадоў.

2.4. Творчыя работы прадстаўляюцца ў рэдакцыю газеты па адрасе: 223812, г. Любань, вул. Леніна, 91; e-mail: LLuban.by@tut.by (з паметкай «На конкурс»). Кантактныя тэлефоны: 68-1-29, 68-1-26.

2.5. Аўтар кожнай работы ўказвае сваё імя, прозвішча, імя па бацьку, узрост, дамашні адрас, кантактны тэлефон.

2.6. Штомесяц конкурсныя работы будуць друкавацца на старонках газеты «Голас Любаншчыны».

3. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ.

3.1. Ацэньваюцца творчыя матэрыялы конкурснай камісіяй (журы) пасля заканчэння прыёму работ. Журы фармі-
руе арганізатар конкурсу.

3.2. Пры вызначэнні лепшых работ конкурсная камісія (журы) ацэньвае:

– арыгінальнасць, навізну твораў;

– мастацкі падыход да раскрыцця тэмы;

– цэласнасць, лагічнасць, дакладнасць выкладзенага матэрыялу.

4. Падвядзенне вынікаў.

4.1. Пераможцы будуць вызначаны ў кожнай з трох вышэй указаных узроставых катэгорый у намінацыях:

– «Лепшы празаічны твор»,

– «Паэзія сэрца»,

– «Мастацкае фота»,

– «Чароўны пэндзлік».

4.2. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі падарункамі ў памеры адной базавай велічыні.

Найбольш актыўныя аўтары творчых работ па рашэнні журы могуць быць адзначаны падзякамі і грашовымі падарункамі ў памеры 0,5 базавай велічыні.

Запрашаем юных і дарослых любанчан да ўдзелу ў конкурсе.

Давайце разам узгадаем слаўную гісторыю нашага краю, ушануем герояў-землякоў!

 

 

 

Архив сайта
25
2019
Май
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК