Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
17 верасня 2018 года, 12:45

На Любаншчыне стартаваў сезон восеньскіх ярмарак

 


Сезон восеньскіх кірмашоў распачаўся ў нашым раёне ў мінулую суботу. Правядзенне іх стала добрай традыцыяй. І многія любанчане чакаюць кірмаш, каб па даступнай цане набыць неабходную сельгаспрадукцыю і зрабіць запасы на зіму.

Вось і ў гэты раз нават не зусім спрыяльнае надвор’е не перашкодзіла ўсім жадаючым прыйсці на цэнтральны рынак за пакупкамі. А прапаноўваліся ў шырокім асартыменце хлебабулачныя вырабы райспажыўтаварыства, карпы ад рыбакамбіната “Любань”, мёд і дэкаратыўныя расліны для ўпрыгожвання прысядзібных участкаў ад лясгаса. Меліся ў продажы і свініна, ялавічына (у мясным павільёне), садавіна, агародніна, саджанцы пладовых дрэў, ягадных кустоў, вінаграду і інш.


Да кожнага прадаўца падыходзілі людзі, цікавіліся коштам, куплялі тое, што прыходзілася даспадобы. Але найбольш пакупнікоў было сканцэнтравана каля машын з сельгаспрадпрыемстваў. Любанчане, якія маюць дапаможную гаспадарку, меркавалі набыць зерня. Аднак зрабіць тое атрымалася не ва ўсіх. Як высветлілася, попыт на ячмень, трыцікале, авёс, пшаніцу новага ўраджаю пераважаў прапанову.


Але гэта быў толькі першы восеньскі кірмаш. І ўсе, хто яшчэ не паспеў запасціся неабходнай прадукцыяй, абавязкова змогуць зробіць гэта ў наступны раз – ужо праз тыдзень.

 

Архив сайта
22
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК