+375-29-194-77-56.
Тэндар на пастаўку жывёл выйграў Бярэзінскі лясгас.
У вальер запушчана 35 асобін, у тым ліку тры самцы, 14 самак і 18
сяголеткаў. Сродкі на набыццё аленяў выдзелены з абласнога бюджэта ў межах
рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Беларускі лес», разлічанай на 2016-2020 гады.
– Плануецца, што каля года алені будуць
знаходзіцца ў вальеры, – тлумачыць інжынер па паляўнічай гаспадарцы Любанскага
лясгаса Мікалай Гінько. – Тут, у бяспецы, яны прызвычаяцца да новага месца
пражывання. У маі-чэрвені самкі павінны расцяліцца. У жніўні-верасні ў жывёл пройдзе
гон. А напрыканцы снежня аленяў выпусцяць на вольны выпас.
Гэта ўжо трэцяе засяленне аленямі дадзенага вальера ў межах праграмы «Беларускі лес». Пасля гадавой ператрымкі менавіта адсюль у лютым 2017 года выпусцілі на волю першую партыю жывёл у колькасці 50 асобін, яшчэ 74 асобіны – у лютым 2018 года. Адзначым, пастаўшчыком першых з’яўляўся Бярэзінскі лясгас, другіх – латвійскае прадпрыемства.
Рябцева