Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
7 сакавіка 2019 года, 08:46

Кулінарныя чараўніцы

 
Сярод здраўніц нашай краіны філіял «Санаторый «Рассвет-Любань» лічыцца адным з лепшых.

Сюды едуць адпачываць і папраўляць самаадчуванне жыхары не толькі розных рэгіёнаў рэспублікі, а і замежжа. Асаблівым попытам карыстаецца «Рассвет-Любань» у расіян. Прыехаўшы адзін раз, абавязкова вяртаюцца яшчэ і яшчэ. Прывабліваюць іх высокі ўзровень абслугоўвання, аказання медыцынскіх паслуг, добрыя ўмовы для пражывання, якаснае харчаванне…

Прыгатаванымі з душой разнастайнымі смачнымі  стравамі  радуюць адпачывальнікаў работнікі харчблока. Загадчыца яго Зоя Козінец са сваімі падначаленымі паварамі, афіцыянтамі стараюцца дагадзіць нават самым спакушаным з іх. Працаўнікі падтрымліваюць чысціню ў памяшканнях, дакладна прытрымліваюцца тэхналогіі пры апрацоўцы прадуктаў, прапаноўваюць багатае меню, праяўляюць фантазію пры афармленні страў і, самае галоўнае, культурна і ветліва абслугоўваюць наведвальнікаў – і дзяцей, і дарослых. Таму і нараканняў ні ад каго не паступае. Усе задаволены і якасцю, і смакам ежы, і той атмасферай, якую стварае ў абедзеннай зале калектыў харчблока.

А ўсе работнікі яго – сапраўдныя чараўнікі, кулінарныя майстры. Яны штодзень заклапочаны адной мэтай – смачна пакарміць адпачывальнікаў, каб,  падсілкаваўшыся, тыя ішлі займацца сваімі справамі абавязкова ў прыўзнятым настроі.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
22
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК