Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
17 кастрычніка 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
11 кастрычніка 2018 года, 11:04

Да векавога юбілею

 
5 кастрычніка споўнілася сто гадоў службе крымінальнага вышуку. З дадзенай нагоды ў гэты дзень у актавай зале Любанскага раённага аддзела ўнутраных спраў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім ушанавалі супрацоўнікаў і ветэранаў названай службы.

 

Дзея распачалася з выступлення начальніка РАУС Сяргея Абрамовіча, які адзначыў, што супрацоўнікі службы крымінальнага вышуку – людзі  высакароднай прафесіі. Надалей перад прысутнымі выступіў намеснік начальніка аддзела Дзмітрый Таміла, які расказаў пра гісторыю развіцця падраздзялення ў краіне і сталічным рэгіёне. «100 гадоў – даволі доўгі тэрмін, па якім ужо можна ацэньваць гісторыю», – заўважыла намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Тамара Дамашэвіч, якая павіншавала прысутных і выказала падзяку за самаадданае служэнне справе.

З нагоды свята некаторыя з дзеючых супрацоўнікаў і ветэранаў крымінальнага вышуку атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Так, старшаму оперупаўнаважанаму Яўгенію Берднікаву ўручылі нагрудны знак адзнакі «За адданасць службе», а таксама Грамату ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама. Нагруднымі знакамі адзнакі «За прафесійныя поспехі» ўзнагародзілі старшага оперупаўнаважанага Дзяніса Жудрыка, а таксама ветэранаў Анатоля Шапяля і Уладзіміра Каравацкага. Былы супрацоўнік службы Сяргей Семашкевіч атрымаў памятны нагрудны знак «100 гадоў крымінальнаму вышуку Мінскай вобласці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь». Дарэчы, на працягу апошніх двух месяцаў на старонках раёнкі выйшаў цыкл публікацый, прысвечаных юбілейнай даце, і асобны артыкул быў надрукаваны пра кожнага з названых вышэй сышчыкаў.

Нагрудным знакам «За адданасць службе» ўзнагародзілі таксама начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Любанскага РАУС Аляксея Ткача.

За дасягнутыя высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці начальніку крымінальнай міліцыі Рыгору Рабцаву ўручылі Ганаровую грамату Любанскага райвыканкама. Грашовыя прэміі да юбілейнай даты атрымалі таксама іншыя супрацоўнікі падраздзялення і ветэраны службы.

Усцешна, што кіраўніцтва аддзела ўнутраных спраў не абышло ўвагай і раёнку: за цеснае і плённае супрацоўніцтва адказнаму сакратару «Голаса Любаншчыны» Настассі Дашкевіч аб’яўлена Падзяка начальніка Любанскага РАУС.

 

Анастасия

Дашкевич


Архив сайта
17
2018
Октябрь
Нравится ли Вам новый дизайн нашего сайта?
2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК