Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
30 чэрвеня 2018 года, 09:10

Чвэрць стагоддзя на варце пенсіённых правоў - ФОНДУ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ НАСЕЛЬНІЦТВА ЗАЎТРА СПАЎНЯЕЦЦА 25 ГАДОЎ

 
 Калі ў простых жыхароў нашай краіны запытацца, хто выдаткоўвае грошы  на  пенсіі ці дапамогу, большасць, не задумваючыся, адкажа:  дзяржава. Але гэта не зусім так. Калі больш дэталёва разгледзець існуючую пенсіённую сістэму, то ўбачым, што мы плацім самі сабе. А дапамагае сабраць сродкі на будучыя выплаты спецыяльна створаны для гэтай мэты Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, які сёлета адзначае чвэрць стагоддзя свайго існавання.

 За 25 гадоў, што мінулі з 1 ліпеня 1993 года, паспела вырасці цэлае пакаленне беларусаў, а работнікі Фонда працягваюць клапаціцца пра будучае насельніцтва і абараняюць інтарэсы дзяцей, іх матуль, пенсіянераў і інвалідаў.

 А пачыналася станаўленне існуючай сістэмы ў нашай краіне з Пенсіённага фонда, які быў арганізаваны ў 1991 годзе. Праз два гады на аснове яго і Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі быў створаны сучасны ФСАН.

 Першапачаткова спецыялісты Фонда называліся ўпаўнаважанымі, і менавіта яны сталі піянерамі ў новым накірунку па рэалізацыі сацыяльнай палітыкі дзяржавы. У нашым раёне першым, хто ўзначаліў гэтую структурную адзінку, стаў Алег Галоўчыц, з якім працавала намеснік Ніна Сярчэня. Праз гады два штатнае распісанне пашырылася, і да спецыялістаў далучыліся інспектары Таццяна Філеня і Марына Петраковіч.

 Першае, з чым давялося сутыкнуцца нядаўна арганізаванай структуры на пачатку дзевяностых, – неабходнасць рэгістраваць плацельшчыкаў і сачыць, каб тыя своечасова плацілі ўзносы. У іншым выпадку грамадзяне маглі застацца без пенсій і іншых выплат. У сярэдзіне дзевяностых пачаліся сур'ёзныя праблемы ў эканоміцы краіны, прадпрыемствы прастойвалі без работы, што ў сваю чаргу адбівалася і на людзях, якія па розных прычынах не маглі працаваць. На шчасце, тады дзяржаве ўдалося пераадолець цяжкасці, а Фонд нават у няпросты час даказаў сваю эфектыўнасць.

 Паступова становішча выправілася, і цяпер пратэрмінаваная запазычанасць хоць і не адышла ў нябыт, але сустракаецца не так часта. І гэта не дзіўна. Адлічэнні ў ФСАН з'яўляюцца першачарговымі, як і падатковыя плацяжы. Калі прадпрыемства своечасова не разлічваецца з Фондам, яго спецыялісты маюць права арыштаваць банкаўскія рахункі даўжніка ці спісаць з іх сродкі, калі яны ёсць.

 Увогуле ж, як расказаў нам начальнік Любанскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Сяргей Піскун, пад началам якога сёння працуюць два спецыялісты – старшы інспектар Алена Куцур і эканаміст Марыя Сцепанькова, функцыі і задачы структурнага падраздзялення на працягу ўсяго часу яго існавання застаюцца амаль нязменнымі. Гэта збор і акумуляцыя грашовых сродкаў для выплаты пенсій і дапамогі, кантроль за іх правільным налічваннем. Новы накірунак у дзейнасці ФСАН з'явіўся ў 2009 годзе. Тады ўзнікла такое вызначэнне, як прафесійнае пенсіённае страхаванне – кампенсацыя за работу ў шкодных або цяжкіх умовах. Калі гаворка ідзе менавіта пра такую накапляльную сістэму, то Фонд задзейнічаны на ўсіх стадыях – ад збору сродкаў да іх выплаты. Гэта істотнае адрозненне ад звычайнай працоўнай пенсіі, дзе ФСАН толькі збірае грошы, а налічвае і выплачвае іх упраўленне сацыяльнай абароны.

 З кожным годам зніжаецца папулярнасць так званых зар-плат у канвертах. Людзі пачынаюць разумець, што трэба глядзець у будучае і замест больш высокіх заробкаў выбіраюць поў-ны сацпакет, які гарантуе, што працаўнік не застанецца без пенсіі, дапамогі, а таксама іншых выплат. Таму і важнасць дзейнасці Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва разумеюць лепш. Як і тое, што, утойваючы свае рэальныя даходы сёння, вы ўшчамляеце свае пенсіённыя правы ў будучым.

 

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК