Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп
8 студзеня 2019 года, 13:10

Багдан і Мікіта – першыя немаўляты 2019

 
Першынцам наступіўшага года на Любаншчыне стаў Багдан Краснеўскі. Хлопчык з’явіўся на свет 2 студзеня.

–Мой сыночак нарадзіўся вагой 3 300 грамаў, а ростам 53 сантыметры, – падзялілася вялікай радасцю матуля Святлана Уладзіміраўна.

У сям’і Краснеўскіх з аграгарадка Рачэнь падрастаюць Руслан і Карына. Маленькі Багданчык стаў трэцім дзіцям, са з’яўленнем якога бацькі набылі статус шматдзетных. А імя свайму малышу абралі невыпадковае, яно славянскага паходжання і абазначае “дараваны Богам”. Дык няхай жа заўжды ён будзе пад аховай анёлаў, ахінуты клопатам і пяшчотай сваіх родных, як, вядома, і ўсе немаўляты.

Дарэчы, услед за Святланай у Любанскай ЦРБ нарадзіла яшчэ адна жанчына. Кацярына Басарановіч дала жыццё хлопчыку Мікіце, які таксама з’яўляецца ў яе трэцім дзіцям.

Шчаслівых матуль з важнай падзеяй павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч, начальнік аддзела ЗАГС Валянціна Вечар, намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аксана Жартун. Яны ўручылі, бадай, першыя падарункі для іх дзетак ад раённых арганізацый “Беларускі дзіцячы фонд”, “Беларускі саюз жанчын”, ЗАГСа, ТЦСАН і шчыра пажадалі малышам здароўя, а парадзіхам выхаваць дастойных сыноў.

 

 

Архив сайта
22
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК