Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
1 красавіка 2023 года
Главная  /  Новости  /  Год исторической памяти
5 кастрычніка 2022 года, 11:58

Марафон “17 верасня: падзея, факты, вынікі” прайшоў сярод дарослых каманд

Своеасаблівым працягам марафона “17 верасня: падзея, факты, вынікі”,  у якім першапачаткова прынялі ўдзел  навучэнцы ўстаноў адукацыі Любаншчыны, стала правядзенне яго па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, музея народнай славы і сярод дарослых каманд.

За званне лепшых інтэлектуалаў спаборнічала сем іх: прадстаўнікі працоўных калектываў цэнтральнай раённай бальніцы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, рыбакамбіната, Урэцкага механічнага завода, таварыства “Таліца-агра”, цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, а таксама наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Апошнія, да слова, саставілі моцную канкурэнцыю астатнім удзельнікам. Усё ж такі жыццёвы вопыт і мудрасць сыгралі сваю ролю. Сталыя любанчане прадэманстравалі трывалыя  веды па гісторыі, культуры  Бацькаўшчыны і малой радзімы і сталі пераможцамі інтэлектуальнай гульні (заключнага этапа (вочнага)). А найбольш балаў за завочную віктарыну атрымала каманда ўстановы аховы здароўя. Яна ж заняла першае месца і па выніках усяго марафона.

Усе без выключэння ўдзельнікі праявілі цікавасць і актыўнасць на абодвух этапах яго. За што і былі адзначаны дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённых арганізацый рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і Камуністычнай партыі Беларусі, музея народнай славы.

Архив сайта
1
2023
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год мира и созидания Минской области - 85 Единый день информирования Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий