Праводзяцца цікавыя экскурсіі, выставы, канцэрты… Яны, як напамін сучаснаму пакаленню, пра тое, што нельга забываць мінулае, губляць пакінутае нам у спадчыну мінулымі пакаленнямі. Бо толькі захоўваючы традыцыі і і ведаючы гісторыю сваёй мясцовасці, Бацькаўшчыны, можна вызначыць, што будзе карысным для грамадства ў будучыні.
Пра гэта нагадалі і ўдзельнікі літаратурна-музычнай кампазіцыі “Памяць”, якая была прадстаўлена ўвазе любанчан у раённым цэнтры культуры. Творчыя калектывы яго і салісты – Карына Гаргун, вакальны калектыў “Саюз ЦК”, узорны тэатр танца «Егоза» і іншыя – чыталі вядомыя творы пра ліхалецце, цяжкі для радзімы час, мужнасць нашых бабуль і дзядуль, выконвалі песні ваенных гадоў, танцавальныя нумары пад любімыя мелодыі. Сваімі выступленнямі яны аддалі даніну павагі подзвігу беларускага народа, землякам, якія не вярнуліся з палёў бітваў, тым, хто унёс свой уклад у вызваленне краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і здабыў доўгачаканую перамогу.
Фінальным акордам мерапрыемства стала патрыятычная інсцыніраваная кампазіцыя, удзельнікі якой засведчылі сваю любоў да роднага краю, гонар тым, што ў нашай краіне пануюць мір, згода, прыгажосць.
Атрымалася вельмі кранальна, кожны нумар, без сумнення, узрушыў прысутных, выклікаў самыя шчырыя пачуцці любові да сваёй краіны, да зямлі, дзе нарадзіліся, павагі да яе слаўнага мінулага.