Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
16 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Год народного единства
9 лютага 2021 года, 11:00

У Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы дадзены старт Display-кросінгу «Вялікая сіла – адзінства народа»

Арганізаваны ён аддзелам бібліятэчнага маркетынгу пры падтрымцы РЦБ з мэтай развіцця і рэалізацыі творчых здольнасцяў бібліятэкараў, удасканалення дзейнасці па арганізацыі кніжных выстаў, укаранення інавацыйных форм работы з чытачамі, садзейнічання іх грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Плануецца, што ў рамках новага праекта будзе праведзены шэраг аўтарскіх і калектыўных выстаў, дзе знойдуць адлюстраванне традыцыйная культура, духоўная спадчына, творчасць пісьменнікаў-землякоў і іншыя тэмы. А напрыканцы года конкурсная камісія зробіць грунтоўны аналіз і вызначыць лепшыя распрацоўкі.

Распачала Display-кросінг прэзентацыя выставы «Я пазнаю Беларусь», аформленай у чытальнай зале. Прысутныя з цікавасцю слухалі інфармацыю пра прадстаўленыя выданні – гістарычныя, публіцыстычныя, мастацкія. З дапамогай іх чытачы, наведвальнікі бібліятэкі могуць пашырыць веды пра малую радзіму і ўсю Бацькаўшчыну, гераічныя старонкі мінулага роднага краю, значныя падзеі, славутых людзей, традыцыі.

Змястоўны аповед нікога не пакінуў раўнадушным. І некаторыя з удзельнікаў нават выказалі жаданне прачытаць творы, прысвечаныя Айчыне. Прагучалі лірычныя вершы, напоўненыя незвычайнай цеплынёй, шчырасцю, пра маляўнічыя краявіды нашай краіны, яе моц і палымяных патрыётаў, верных сыноў сваёй дзяржавы.

Падсумоўваючы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Аляксеева зазначыла, што дадзены праект вельмі карысны, асабліва ў Год народнага адзінства. Ён, безумоўна, пасадзейнічае павышэнню гістарычнай і патрыятычнай свядомасці насельніцтва, развіццю інтарэса да мінулага і сучаснасці, разуменню таго, што Беларусь моцная суверэнная дзяржава. І вельмі важна нам усім разам захаваць тое, што маем.

Архив сайта
16
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий