Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Экономика
16 верасня 2019 года, 16:14

За сельгаспрадукцыяй і не толькі 14 верасня накіроўваліся грамадзяне на цэнтральны рынак горада Любані

 
У мінулую суботу на цэнтральным рынку Любані было надта ажыўлена. Ладзіўся першы восеньскі кірмаш. Многія жыхары райцэнтра і навакольных населеных пунктаў чакалі яго, а таму завіталі з самага, як кажуць, рання, каб зрабіць неабходныя пакупкі.

Камусьці для свойскай жывёлы трэба было зерня набыць, некаму – бульбы ды гародніны, хтосьці ў павільёне прыцэньваўся да мясапрадукцыі. Аматары кветкаводства выбіралі саджанцы дэкаратыўных раслін для ўпрыгожвання сваіх прысядзібных участкаў. Карацей кажучы, кожны наведаўся на кірмаш за патрэбным яму таварам.


Варта зазначыць, што асартымент іх быў не сціплым – прапанавалі новы ўраджай і мясцовыя сельгаспрадпрыемствы, і прыватныя прадпрымальнікі. Яшчэ можна было купіць садавіну, хлебабулачныя вырабы, свежую рыбу і многае іншае, а таксама падсілкавацца гарачай юшкай.



Не было цяжкасцей і з дастаўкай пакупак. Сэрвісная служба, арганізаваная раённым камітэтам ГА «БРСМ» сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адпрацавала сумленна. У першую чаргу дапамога аказвалася адзінокім пажылым грамадзянам, а ўвогуле валанцёры не адмаўлялі нікому. Ручнымі каляскамі адвозілі мяшкі са збожжам, морквай, бульбай і г.д. да аўтамашыны, а пасля – па неабходных адрасах.


Хто ж не паспеў удосталь запасціся на зіму сельгаспрадукцыяй, можа зрабіць гэта яшчэ і ў суботу 28 верасня, калі пройдзе чарговы кірмаш.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий