Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Экономика
30 жніўня 2019 года, 18:17

За першае паўгоддзе на Любаншчыне ўведзена ў эксплуатацыю 3 068 м² жылля

За студзень–чэрвень бягучага года на Любаншчыне ўведзена ў эксплуатацыю 3068 квадратных метраў жылля (у тым ліку 1 120 кв. м для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў).

 

Гадавым планам прадугледжана здаць 13,5 тыс. кв. м. Улічваючы, што зараз ідзе ўзвядзенне пяціпавярховага дома агульнай плошчай 5 300 кв. м замежным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Слаўкалій», яшчэ аднаго арэнднага на 1 500 кв. м, двух для тых грамадзян, што стаяць на чарзе для паляпшэння жыллёвых умоў і маюць магчымасць скарыстацца дзяржпадтрымкай па Указе №240, то да канца 2019-га заданне будзе выканана.

Калі казаць пра сельскую мясцовасць, то за першае паўгоддзе ў аграгарадках і вёсках раёна ўведзена 1 290 квадратных метраў жылля (гэта індывідуальныя дамы), што ў 3 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У цэлым на жыллёвае будаўніцтва ў Любанскім раёне, па словах намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Сухана, выкарыстана амаль 5 млн руб. інвестыцый.

На здымку: адзін са шматпавярховых дамоў, якія будуюцца ў горадзе Любані.

Наталья

Вилента


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий