Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
23 ліпеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Экономика
7 снежня 2018 года, 07:32

Падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Любанскага раёна за студзень-верасень бягучага года

 

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта 30 лістапада былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Любаншчыны за студзень-верасень бягучага года.

Як зазначыла начальнік аддзела эканомікі Ірына Медушэўская, з даведзеных асноўных васьмі прагнозных паказчыкаў выкананы чатыры. Так, паспяхова спрацавалі арганізацыі і прадпрыемствы раёна па экспарце тавараў (асноўная ўдзельная вага належыць замежнаму таварыству з абмежаванай адказнасцю «Уніфорэст», ТАА «Александроў», замежнаму прыватнаму таварыству «Любанская фабрыка адзення») – пры заданні 104 працэнты фактычна дасягнуты рост больш як у 2,5 раза. Станоўчы вынік маецца і па тавараабароце: 9,6 працэнта пры плане 4,5%. У цэлым на Любаншчыне дзейнічае 313 аб’ектаў гандлю рознай формы ўласнасці. Прычым дамінуючую пазіцыю па-ранейшаму захоўваюць за сабой арганізацыі спажыўкааперацыі, на іх долю прыходзіцца 39,9% ад агульнага тавараабароту раёна. Актыўнымі тэмпамі ў нас вядуцца будаўніча-мантажныя работы. За дзевяць месяцаў прагнозны паказчык па іх (105%) перавышаны ажно ў 3,9 раза. Вядома, ільвіны ўклад зроб-лены ЗТАА «Слаўкалій», але і нашы будаўнічыя арганізацыі не падвялі. Іх вынік таксама значны – каля 150 працэнтаў да задання. Больш, чым патрабавалася, створана і новых рабочых месцаў – працаўладкавана 162 чалавекі пры плане 70.

Аднак не выкананы прагнозныя паказчыкі па экспарце паслуг, прыцягненні прамых замежных інвестыцый, намінальнай налічанай заработнай плаце, валавай вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі. Што датычыць аграпрамысловага комплексу, то даведзенага задання ў 102% дасягнулі толькі чатыры адкрытыя акцыянерныя таварыствы – «Рачэнь», «Урэцкі», «БВА», «Палессе-агра». Крыху не дацягнула да вызначанай лічбы ААТ «Асавец-агра» (101,5%). Астатнім жа неабходна сур’ёзна пераглядзець гаспадарчыя падыходы, каб у будучым мець больш высокія вынікі і ў жывёлагадоўлі, і ў раслінаводстве.

Увогуле па раёне, па словах Ірыны Канстанцінаўны, за справаздачны перыяд нерэнтабельна спрацавалі 14 арганізацый, са стратамі – 8 (у тым ліку 2, ПМК-101 і ААТ «Любанскі льнозавод», з пачатку года).

Падсумоўваючы сказанае, старшыня райвыканкама Сяргей Казецкі зрабіў акцэнт на тым, што неабходна больш скрупулёзна і адказна падыходзіць да вырашэння пастаўленых задач. Да канца года засталося зусім няшмат часу, а таму скарыстаць яго трэба максімальна эфектыўна, каб у ключавых галінах эканомікі дасягнуць станоўчай дынамікі і тым самым закласці падмурак для выніковага развіцця рэгіёну ў 2019-ым, чацвёртым годзе бягучай пяцігодкі.

Наталья

Вилента


Архив сайта
23
2019
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК