+375-29-194-77-56.
Лесаводы Любаншчыны на мінулым тыдні завяршылі кампанію па нарыхтоўцы бярозавіку.
Нагадаем, падсочку дрэў пачалі 18 сакавіка. Першая партыя
багатага на вітаміны і мінеральныя рэчывы напою паступіла ў продаж 23 сакавіка,
апошняя – 3 красавіка. Асноўную частку тавару рэалізавалі ўсё ж у сакавіку – 39
тон, яшчэ 5 т – у красавіку.
Згодна з даведзеным лясгасу планам, сёлета для
насельніцтва неабходна было нарыхтаваць 26 тон бярозавіку. Жыхары і госці Любанскага раёна фактычна
набылі 29 т соку, а значыць, патрэбы грамадзян задаволены цалкам. 15 т прадукту
накіравана на перапрацоўку Старадарожскаму плодаагародніннаму заводу.
Рябцева