+375-29-194-77-56.
Называюць яго яшчэ Піліпаўскім, а па-мясцоваму Піліпаўка, бо напярэдадні, 27 лістапада, адзначаецца дзень апостала Філіпа (Піліпа). Доўжыцца ён па 6 студзеня і па строгасці набліжаецца да Апостальскага (Пятрова) посту.
Царква тлумачыць, што ён устаноўлены для таго, каб вернікі з чыстым сэрцам, душой і целам маглі сустрэць свята Нараджэння Сына Божага. Галоўная мэта – духоўнае ачышчэнне праз малітву і пакаянне. Гэта час для самаўдасканалення. А таму ён павінен быць шчырым, а не напаказ.
Тым, хто толькі спрабуе ахоўваць пост, свяшчэннікі раяць рабіць гэта з развагай, паступова. Пачаць хаця б з устрымання ад скаромнай ежы ў сераду і пятніцу. Таксама трэба наладзіць больш спакойнае жыццё, старацца болей часу адводзіць для духоўных спраў, дабрачыннасці, клопату пра тых, хто асабліва мае ў тым патрэбу. У гэты час важна не грашыць ні дзеяннем, ні словам, ні думкай.