Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп  /  Духовность
2 верасня 2019 года, 16:07

У храмах Любанскага благачыння да Дня ведаў быў адслужаны ўрачысты малебен

 
Перад пачаткам новага навучальнага года ў храмах Любанскага благачыння быў адслужаны ўрачысты малебен. 

У царкве Праабражэння Гасподня ў райцэнтры яго ўзначаліў благачынны протаіерэй Аляксандр Драгун. Разам з прысутнымі – навучэнцамі, студэнтамі, іх бацькамі – ён узнёс шчырую малітву аб дапамозе ў засваенні ведаў, каб Гасподзь дараваў рабятам дух прамудрасці і розуму, накіроўваў толькі на добрыя справы.

Затым айцец Аляксандр павіншаваў прысутных з Днём ведаў, даў благаславенне на вучэбны год і заклікаў не забываць маліцца.

«За вучняў заступаюцца многія святыя, – зазначыў ён. – Гэта і Маці Божая – Прасвятая Багародзіца, і прападобны Сергій Раданежскі, і нябесная апякунка зямлі беларускай Еўфрасіння Полацкая. У цяжкія хвіліны варта прасіць іх дапамогі, а ў радасныя – абавязкова дзякаваць за поспехі».

Наталья

Вилента


Архив сайта
18
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий