Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Духовность
20 жніўня 2019 года, 14:06

Сёстры міласэрнасці з горада Клецка падзяліліся вопытам сваёй работы з любанчанкамі

Сустрэча прадстаўнікоў сястрыцтваў у гонар іконы Божай Маці «Усіх смуткуючых радасць» г. Любані і ў гонар блажэннай Валянціны Мінскай горада Клецка адбылася на мінулым тыдні ў храме Казанскай іконы Божай Маці. 

Настаяцель яго і духоўнік нашых сясцёр міласэрнасці Андрэй Еўшаль запрасіў кляччан, каб яны падзяліліся сваім вопытам у дабрачыннай справе.

Сястрыцтва ў гонар блажэннай Валянціны Мінскай горада Клецка дзейнічае ўжо звыш трох гадоў, ажыццяўляе царкоўнае сацыяльнае служэнне пры малітвенным пакоі ў раённай бальніцы, дапамагае прыходу храма Уваскрэсення Хрыстова, вядзе актыўную місіянерскую дзейнасць і г.д. Таму любанчанкам, якія толькі пачынаюць сваю работу па ўсіх гэтых накірунках, было цікава паслухаць і штосьці, вядома, для сябе пачарпнуць.

Сустрэча прайшла ў цёплай, даверлівай атмасферы, сёстры міласэрнасці разам са сваімі духоўнікамі Андрэем Еўшалем і Генадзем Белавусам (клецкага сястрыцтва) многае абмеркавалі.

Таксама быў адслужаны сумесны малебен з акафістам блажэннай Валянціне Мінскай.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий