Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп  /  Духовность
6 жніўня 2019 года, 12:06

Пры храме Казанскай іконы Божай Маці ў горадзе Любані дзейнічае сястрыцтва

 
Пры храме Казанскай іконы Божай Маці ў горадзе Любані з чэрвеня бягучага года дзейнічае сястрыцтва ў гонар іконы Божай Маці «Усіх смуткуючых радасць». Створана яно па ініцыятыве настаяцеля Андрэя Еўшаля і па благаславенні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія.

Як распавёў айцец Андрэй, мэтай сястрыцтва з'яўляецца служэнне тым, хто мае патрэбу ў дапамозе, падтрымцы і суцяшэнні ў духу Хрыстовага Евангелля. Такое жаданне аб’яднала трынаццаць любанчанак. Усе яны рознага ўзросту і віду занятку; у кожнай свой жыццёвы і духоўны вопыт. Хтосьці з іх перажыў нейкі складаны перыяд, а таму востра адчувае і чужы боль, імкнецца раздзяліць яго.

У планах любанскіх сясцёр міласэрнасці, старэйшай з якіх абрана Таццяна Струкава, – узяць, так сказаць, пад апеку цэнтральную раённую бальніцу. Пасля таго як там будзе выдзелена памяшканне, яны абуладкуюць малітвенны пакой і пачнуць праводзіць там гутаркі з пацыентамі, медперсаналам, рыхтаваць іх да споведзі і прычасця Святых Хрыстовых Тайн і г.д.

Пакуль жа прадстаўніцы сястрыцтва нясуць послух пры храме, актыўна ўдзельнічаюць у жыцці прыхода, вядуць місіянерскую дзейнасць. Яшчэ адным важным накірункам яны вызначылі для сябе растлумачальную работу з дзяўчатамі наконт недапушчэння штучнага перарывання цяжарнасці дзеля скарачэння колькасці абортаў, павелічэння нараджальнасці, прыцягнення шырокай грамадскасці да пытанняў сям’і і адраджэння традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей.

Духаўніком сясцёр міласэрнасці з’яўляецца Андрэй Еўшаль. Яны нярэдка збіраюцца разам, абмяркоўваюць надзённыя справы і планы на будучыню. І, канешне ж, чакаюць і іншых любанчанак, якія гатовы далучыцца і займацца дабрачыннасцю.

Наталья

Вилента


Архив сайта
18
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий