Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп  /  Духовность
29 мая 2019 года, 14:39

Пакаханая садам Божым

 
Незвычайная выстава пачала дзейнічаць у Любанскім музеі народнай славы. Чаму незвычайная? Таму што ўсе маляваныя работы выкананы яркімі колерамі, яны настройваць на пазітыўны лад, узнімаюць настрой. Сярод карцін шмат дзіцячых сюжэтаў, прыгожых пейзажаў, вобразаў святых і г.д.





А іх аўтар Ніна Статкевіч – жанчына з няпростым лёсам, але яна чалавек з чыстай душой і светлымі памкненнямі. Пазнаёміцца з ёй наведвальнікі музея маглі ў мінулую нядзелю падчас урачыстага адкрыцця персанальнай выставы пад назвай “Пакаханая садам Божым”, якую арганізавалі Благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.


Ніна была другім дзіцям у сям’і. Яна нарадзілася, і ўрачы канстатавалі дзіцячы цэрабральны параліч.А гэта адно з тых захворванняў,якія ў нашым грамадстве часта гучаць як прысуд. Але толькі не ў дадзеным выпадку. З першых дзён дзяўчынка была ахінута клопатам, пяшчотай. Верагодна, менавіта такія цёплыя, шчырыя адносіны блізкіх налажылі адбітак на яе ўспрыманне рэчаіснасці. Ніна расла вельмі дабразычлівай, чулай. І нават, калі яе ногі і рукі не слухаліся, яна не губляла аптымізму, не пераставала радавацца ўсяму, што бачыла наўкол. Гэта пачуццё дзіцячай узнёсласці захавала і да цяперашняга часу. У свае 58 Ніна Статкевіч, як зазначыў свяшчэннаслужыцель, нібы сонейка, якое свеціць усім, хто побач. Яна надзвычай веруючы чалавек і штодзень моліцца за ўсіх, каго ведае. А яе сэрца поўнае любві, якую і адлюстроўвае ў сваёй творчасці.

Маляваць, дарэчы, паспрабавала ў 7 гадоў. Праўда, узяць пэндзлік рукой не магла, не хапала моцы. Але здолела зрабіць гэта сваёй кволай ножкай. Цяжка нават уявіць, як складана было так зрабіць, але Ніна мела вялікае жаданне, цярпенне. Яна не адчайвалася, а ізноў і ізноў спрабавала авалодаць тэхнікай выяўленчага мастацтва, прымушала сваё цела слухацца і адначасова малілася, прасіла Божай дапамогі. І, можна сказаць, адбыўся сапраўдны цуд. Яна налаўчылася карыстацца пэндзлем. Зразумела, што кожны раз гэта свайго роду іспыт для яе. Аднак пры тым разам з фізічным болем мастачка-самародак адчувае ні з чым не параўнальнае душэўнае задавальненне.

Сюжэт кожнай карціны нараджаецца ў яе сэрцы, а пасля яго пераносіць на паперу. У доме Статкевічаў шмат малюнкаў, але гэта толькі частка. Многія падараны. Без сумнення, работы Ніны здольны ўпрыгожыць інтэр’ер любога дома, ад іх зыходзіць асаблівая аўра спакою і дабрыні.

У тым могуць упэўніцца ўсе жадаючыя, наведаўшу выставу, якая ў музеі будзе дзейнічаць да 15 чэрвеня. На прэзентацыі яе ўсе прысутныя віталі таленавітую, моцную духам жанчыну і зычылі ёй, а таксама родным – матулі, якая шмат гадоў з’яўляецца анёлам-ахоўнікам, малодшай сястры Але, што зараз даглядае – веры, надзеі, любві, сіл, цярпення і мудрасці.

У сваю чаргу намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева расказала, што дадзеная выстава – дабрачынны праект: усе сабраныя сродкі плануецца накіраваць на набыццё для Ніны Статкевіч новай інваліднай каляскі, каб яна і далей магла ствараць прыгажосць, і сваёй творчасцю дапамагаць людзям асэнсоўваць, што жыццё цудоўнае.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
18
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий