+375-29-194-77-56.
Падчас яго прадстаўнікі духавенства абмеркавалі
шэраг пытанняў. У прыватнасці, зроблены акцэнт на эпідэміялагічнай сітуацыі ў
рэгіёне. У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі рэкамендавана па
магчымасці пераносіць правядзенне мерапрыемстваў на больш спрыяльны час.
Таксама было прынята рашэнне прызначыць адказных за духоўнае акармленне хворых
на COVID-19, якія знаходзяцца на лячэнні ў бальніцах на тэрыторыі
Слуцка-Салігорскай епархіі. На Любаншчыне гэту місію належыць выконваць протаіерэю Аляксандру Драгуну.
Падсумавалі на пасяджэнні і папярэднія вынікі акцыі
“Мы разам!”. Дзякуючы нераўнадушным людзям і актыўнаму арганізатару, памочніку
кіраўніка епархіяльнага аддзела па дабрачыннасці і сацыяльным служэнні манахіні
Еўдакіі сабрана звыш 100 падарункавых набораў. 30 з іх выдзелена Любанскаму благачынню
і ў рамках калядных свят будзе раздадзена жыхарам, якім асабліва патрэбны
дапамога і падтрымка.
Крыніца фотаздымка – сайт Слуцка-Салігорскай епархіі.