Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп  /  Духовность
13 жніўня 2019 года, 18:09

Любанчане прынялі ўдзел у злёце моладзі Слуцка-Салігорскай епархіі «Соль зямлі»

Пяць старшакласнікаў сярэдняй школы №3 горада Любані дзякуючы садзейнічанню настаяцеля храма Казанскай іконы Божай Маці Андрэю Еўшалю сталі ўдзельнікамі пятага злёту моладзі Слуцка-Салігорскай епархіі «Соль зямлі», што па традыцыі ладзіўся ў аграгарадку Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна.

Праграма мерапрыемства, як і ў папярэднія разы, была вельмі насычанай і цікавай. На працягу трох дзён для падлеткаў чыталіся лекцыі і праводзіліся духоўныя гутаркі, у тым ліку і індывідуальныя, майстар-клас па фота-, відэамастацтву і г.д. 

Раздзеленыя на чатыры каманды юнакі і дзяўчаты ўдзельнічалі ў рухавых гульнях, лазертагу, тэатралізаваных пастаноўках, экстрэмальных спаборніцтвах для моцных духам людзей.


Наведваў маладых людзей епіскап Антоній: узначаліў Божую літургію ў Свята-Траецкім храме, расказаў пра асаблівасці такой службы і неабходнасці малітвы.

Атмасфера, якая панавала падчас злёту, садзейнічала згуртаванню моладзі епархіі, устанаўленню сяброўскіх кантактаў, абмену вопытам. Як зазначылі любанскія рабяты, яны атрымалі самыя станоўчыя ўражанні ад мерапрыемства, многае пачарпнулі для сябе, узбагаціліся духоўна, і на наступны год з задавальненнем прымуць удзел яшчэ раз.

Наталья

Вилента


Архив сайта
18
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий