+375-29-194-77-56.
Выхаванцы нядзельнай школы пры храме Казанскай
іконы Божай Маці г. Любані, якая пачала дзейнічаць з мінулага кастрычніка,
старанна рыхтаваліся да Нараджэння
Божага.
І пасля завяршэння святочнай службы прадэманстравалі для прыхаджан сапраўднае прадстаўленне. З замілаваннем глядзелі дарослыя і юныя вернікі, як маленькія артысты распавядалі гісторыю пра з’яўленне Выратавальніка. Артыстычныя, творчыя, вясёлыя, у цудоўных, яркіх касцюмах, падрыхтаваных педагогамі і бацькамі, дзяўчынкі і хлопчыкі выконвалі калядныя песні, расказвалі вершы пра веру ў Хрыста, Віфлеемскую падзею, якая і праз шмат стагоддзяў хвалюе і радуе чалавечыя сэрцы. Прапанавалі ўвазе дзеці і невялікую тэатральную пастаноўку. А таксама выказалі самыя цёплыя пажаданні прысутным. Каб тая вялікая радасць, якой поўніцца душа кожнага хрысціяніна ў свята Нараджэння Божага, надавала аптымізму, упэўненасці, энергіі для новых здзяйсненняў.
Па заканчэнні музычна-тэатралізаванага
прадстаўлення настаяцель храма іерэй Андрэй Еўшаль уручыў юным артыстам
калядныя падарункі.