Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
18 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп  /  Духовность
21 жніўня 2019 года, 16:06

Благачынны Любанскай царкоўнай акругі ўзнагароджаны медалём прападобнай Еўфрасінні Полацкай

 
Настаяцель храма Праабражэння Гасподня, благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун атрымаў за сваю плённую працу на ніве адраджэння духоўнасці медаль прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Адбылася прыемная падзея ў дзень памяці святога Антонія Рымляніна, Наўгародскага цудатворца, у крыптавым храме Нараджэння слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаана кафедральнага сабора ў горадзе Салігорску.

Акрамя айца Аляксандра, агульнацаркоўнымі ўзнагародамі адзначаны яшчэ тры свяшчэннаслужыцелі Слуцка-Салігорскай епархіі, у якіх на бягучы год прыпалі памятныя даты з дня нараджэння і хіратоніі (пасвячэння ў адну са ступеняў духоўнага служэння).

У сваю чаргу прадстаўнікі духавенства шчыра павіншавалі епіскапа Антонія з днём тэзаімяніцтва. Свае пажаданні яму адрасавалі і выхаванцы нядзельнай школы кафедральнага сабора, прыхаджане.

Пасля добрых слоў правячы архіерэй адслужыў Літургію сумесна з прысутнымі свяшчэннікамі, узнёс малітву пра захаванне адзінства праваслаўя і міру ў суседняй Украіне, а напрыканцы службы даў архіпастарскае благаславенне ўсім вернікам.

Фота з сайта Слуцка-Салігорскай епархіі.

Наталья

Вилента


Архив сайта
18
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий