+375-29-194-77-56.
Гэтымі словамі велічнага велікоднага гімна Exsultet («Узрадуйцеся») Касцёл абвяшчае радасць гэтай адзінай у гісторыі чалавецтва ночы, якая «была годнаю ведаць час і гадзіну, у якую Хрыстус паўстаў з мёртвых».
Праўда ўваскрасення адкрыла шлях да нашага духоўнага адраджэння і стала своеасаблівым «дарожным знакам» у штодзённым жыцці. Хрысціянін не ўцякае з гэтага свету, але надае яму боскі сэнс. Святы апостал Павел вучыць: «Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога; пра тое, што ў вышынях, думайце, а не пра зямное».
Чаго ж трэба шукаць «у вышынях»? Вядома, міласэрнасці, лагоднасці, пакоры, далікатнасці, цярплівасці адзін да аднаго, узаемнага прабачэння і любові. А яны патрабуюць вялікай працы над самім сабой, штодзённага пераходу знізу ўверх па духоўнай лесвіцы. Ды яшчэ абавязкова Божай ласкі, якую атрымліваем дзякуючы Пасхальнай таямніцы смерці і ўваскрасення Хрыста. Менавіта яна дае сілы для пераадолення граху, смутку, каб жыць у веры, пакаянні і міры, уносіць Хрыстовы лад і радасць у штодзённае жыццё і працу. Пра гэта традыцыйна гаворыцца ў велікодным пасланні да ўсіх вернікаў, што агучваецца ў касцёлах падчас святочнага богаслужэння.