Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Благоустройство
24 кастрычніка 2018 года, 12:40

У лес за грыбамі? Не – за смеццем

 
На так званых Блакітных азёрах (выпрацаваных мелавых кар’ерах), што размешчаны непадалёку ад вёскі Мардзвілавічы, прыгожа ў любую пару года. Не дзіва, што аб’ект, нібы магнітам, прыцягвае наведвальнікаў. Тыя з іх, што не маюць сораму, пакідаюць пасля сябе нядобрую “памяць” у выглядзе смецця. І каб другія, сумленныя, на добраахвотных пачатках не выпраўлялі грубую памылку першых, гэты цудоўны куточак прыроды ўжо даўно пераўтварыўся б у звалку.



Штогод перад тым, як снег па-свойму паўсюдна навядзе парадак, адміністрацыя Любанскага лясгаса ў ходзе рэспубліканскай акцыі “Чысты лес” прыбірае ад смецця тэрыторыю паабапал Блакітных азёр. Сёлета масавы дэсант (каля паўсотні чалавек) высадзіўся там 20 кастрычніка. Кампанію работнікам лесу склалі актывісты грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі рэспубліканскі саюз модазі”, прадстаўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённага аддзела следчага камітэта. Некаторыя з іх ўзялі з сабой дзяцей.


Можна быць упэўненымі, што падрастаючае пакаленне, якое ў той дзень далучылася да добрай справы, дакладна не будзе смеціць. Яны ўбачылі, які ўрон тым самым наносіцца навакольнаму асяроддзю. Менавіта ў дзяцінстве неабходна займацца экалагічным выхаваннем чалавека, інакш будзе позна. Дарэчы, асноўная мэта дадзенай акцыі – звярнуць увагу на неабходнасць беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны, якім з’яўляецца лес.


Не залюбавацца золатам восені, што адбівалася ў блакітным люстэрку азёр, было проста немагчыма. Аднак агульнае ўражанне цьмянела, калі на вочы трапляла смецце. Прыкра рабілася ад таго, што яго пакінуў такі ж чалавек як і ты…

У мяшкі добраахвонікі збіралі платстыкавыя і шкляныя бутэлькі, некалі вільготныя сурвэткі (магчыма, для кагосьці будзе адкрыццём, аднак ў сваім складзе дадзеныя сродкі індывідуальнай гігіены практычна не маюць натуральных рэчываў; у працэсе іх вытворчасці выкарыстоўваюцца пластмасавыя валокны, якія не падвяргаюцца біялагічнаму распаду), пакеты з-пад чыпсаў, пачкі з-пад цыгарэт (якія хаця і папяровыя, аднак пакрыты плёнкай, што перашкаджае іх раскладанню) і нават прадметы абутку (цікава, з азёраў іх гаспадары вярталіся басанож?). Хтосьці з адпачывальнікаў пакінуў коўдру, якой засцілалі зямлю. Адным словам, мяшкі напаўняліся хутка. Экалагічны дэсант абышоў усю тэрыторыю вакол азёраў: і ніжнюю берагавую лінію, і абрывы.


Усцешна жаданне некаторых наведвальнікаў аб’екта закапаць смецце ў яму. Аднак, паважаныя грамадзяне, так можна пазбавіцца толькі ад біялагічных адходаў. А ў ямах сваімі донцамі блішчэлі на сонцы шкляныя бутэлькі. Колькі стагоддзяў (тысячагоддзяў?) яны праляжаць у зямлі?

Хто працуе, той есць. Калі парадак быў наведзены, на палявой кухні, якая служыла нібы арыенцірам месца збору, закіпела вада. Экалагічнаму дэсанту прапанавалі сагрэцца гарачай гарбатай і кавай. А таксама добраахвотнікаў пачаставалі піражкамі і духмянымі булачкамі. За чаяпіццем дзяліліся ўражаннямі. Пастаянныя ўдзельнікі акцыі згадзіліся, сёлета ў параўнанні з папярэднімі гадамі смецця на азёрах стала менш. Магчыма, таму факту паспрыялі рэйды, якія ў летні час лясная ахова праводзіла сумесна з зацікаўленымі. Ды і актывісты БРСМ некалькі разоў вязджалі сюды на ўборку тэрыторыі, займаліся гэтым таксама работнікі Нова-Урэцкага лясніцтва. Не пуставалі і кантэйнеры, якія ЖКГ устанавіла на аб’екце ў парадку эксперыменту.

А на развітанне юныя ўдзельнікі экалагічнай кампаніі атрымалі сувеніры з надпісам “Чысты лес”.

Тым часам на іншых аб’ектах

Работы па навядзенні парадку ў лесе на Любаншчыне разгарнуліся ва ўсіх лясніцтвах. У пералік аб’ектаў абавязкова ўключылі памятныя месцы (востраў Зыслаў), зоны адпачынку (так званая “Сасновы бор”, што размешчана паблізу Вежанкі, і “Лясная казка” ў Соснаўскім лясніцтве).

Ільвіная доля добраахвотнікаў прыйшлася на школьнікаў. Тры класы СШ №1 г. Любані прыбіралі дэндрапарк, сквер за райбальніцай, а таксама прыдарожныя палосы.У Жалаўскім лясніцтве добраўпарадкаваннем тэрыторыі займаўся дэсант Загальскай і Камунараўскай школ. А вось навучэнцы Палічынскай школы у Калінаўскім лясніцтве дапаўнялі лясныя культуры сасной. Дарэчы, гэтай жа справай займаліся і работнікі лесу, у прыватнасці, прадстаўнікі Любанскага і Малагарадзяціцкага лясніцтваў.

Як адзначылі ў лясгасе, у акцыі “Чысты лес” прынялі ўдзел звыш 300 любанчан, у тым ліку каля 200 работнікаў лесу. Па прыблізных падліках, агульнымі намаганнямі было сабрана 16 кубічных метраў смецця, у тым ліку палову ад гэтага аб’ему вывезлі з Блакітных азёр. У лясгасе падзякавалі ўсім, хто далучыўся да добрай справы.


***

У той дзень парадак наводзілі не толькі ў лесе. Супала, што менавіта 20 кастрычніка на Любаншчыне прайшоў раённы суботнік. Па аператыўнай інфармацыі ў ім узялі ўдзел звыш 1300 любанчан. Большасць прадстаўнікоў працоўных калектываў прыбіралі тэрыторыі, замацаваныя за сваімі арганізацыямі. Як правіла, яны зграбалі апалую лістоту. Традыцыйным мерапрыемствам суботніка лічыцца і пасадка дрэўцаў. Так, 20 кастрычніка алею з клёнаў заклалі на участку, які прылягае да гарадскога парка культуры і адпачынку. А вось работнікі ДРБУ 193 паабапал адрэзка дарогі, што вядзе да вёскі Обчын, укаранілі 2400 сеянцаў сасны.

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
22
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК