+375-29-194-77-56.
Так, як расказала памочнік урача-гігіеніста Іна Шэшка, парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў вобласці санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту ўстаноўлены на 83 аб’ектах, альбо практычна на кожным другім правераным.
Часцей за ўсё выяўляліся засмечанасць, незадавальняльны стан кантэйнерных пляцовак для збору цвёрдых камунальных адходаў, несвоечасовае скошванне сухой пустазельнай расліннасці.
Паралельна праводзілася ацэнка санітарнага стану тырэторый, якія прылягаюць да індывідуальнай жылой забудовы. З 1700 правераных парушэнні выяўлены на 99. Грамадзянам, дапусціўшым іх, выдадзены пісьмовыя памяткі-патрабаванні па навядзенні парадку на прылягаючых да дамоў участках.
Крыніца фота – Любанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Рябцева